Усе рубрыкі

Загадкі ад матулі і таткі – частка 1

Ён жыве на самым дне, Луску мае на спiне. Хвост вялiкi, зубы мае, Толькі ён зусiм не лае.

Чаргi зноў небаракi Сваёй чакаюць ….

Хто сядзiць на тым суку? Хто крычыць: „Ку-ку, ку-ку“?

Гэта птушка, што на полi, Не ляцiць яна нiколi! Толькi мчыцца,быццам вецер I знаёма ва ўсiм свеце.

[…]

Дзіцячыя пытанні – Сяргей Брандт

“Колькi зорачак на небе? А зярнятак колькi ў хлебе? Чаму птушкi так пяюць? А дзе мурашы жывуць?

А чаму аловак пiша? Чаму бот пагрызлi мышы?

[…]

Невясковы хлопчык – Сяргей Брандт

На нядзельку да бабулi — Малы ўнук з самiх Мачулiшч. Гарадскi i вельмi спрытны, Пяць гадкоў, Бажко Мiкiтка.

Ужо чытае чыста словы, Знае чым кармiць карову. У кiшэньцы — тэлефончык, Вось такi цудоўны хлопчык.

[…]

Сумны клён – Сяргей Брандт

Куды ты цячэш так iмклiва, рака? — Заўсёды за сонцам, у абдымках ляска!

Хмаркi вясёлыя, куды вы бяжыце? — За ветрыкам услед хавацца ў жыце!

Рэчка цячэ, ды хмаркi бягуць, А клён усё сумуе: „З сабой не бяруць!”.

Сяргей Брандт, 11.03.2013