Усе рубрыкі

Невясковы хлопчык – Сяргей Брандт

На нядзельку да бабулi -
Малы ўнук з самiх Мачулiшч.
Гарадскi i вельмi спрытны,
Пяць гадкоў, Бажко Мiкiтка.

0_b0a7a_dad3a938_L

Ужо чытае чыста словы,
Знае чым кармiць карову.
У кiшэньцы — тэлефончык,
Вось такi цудоўны хлопчык.

Спрабаваў вады з глячка,
З хлебам з’еў паўагурка.
I пытае ў суседкi:
«Там, на градцы, гэта кветкi?»

«А малыя пыляняты-
Гэта цацкi немаўлятам?
А карове бабцi нашай
Квасу можа даць ды кашы?

А найлепей — смачнай «Колы».
Смех, ды толькі невясёлы.
Малы ўнук з самiх Мачулiшч
Не часты госць, ты, ў бабулi.

Cяргей Брандт, 27.02.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>