|
Спяць у хаце. Знiчка-зорка Дагарае думкай горкай. Каганец сляпы капцiць, Дождж за шыбаю шумiць. Ляцяць хмары над зямлёю Клён стаiць счарнеўшы ў полi. Уноч галосяць ля ракi Злыя зданнi, як ваўкi.
Спяць у хаце. Лета снiцца Водар сена, поля, быццам Так лагодна грэе сонца Дзетак мокрыя далонцы.
Песня родная пральецца, Можа гэта ўсё здаецца? […]
Снегам вёску накрывае, А ўжо вясну чакалi. Сакавiк заблытаў у полi, I дзяцей няма ў школе. Над зямлёй раве, паслухай! Ляцiць, злуецца завiруха. Вясна згубiла свой давер, У госцi завiтаў Хаўер.
Сяргей Брандт, 17.03.2013
Хлопчык iдзе ў першы клас — Гэта раз! У дупле сядзiць сава — Гэта два! Ходзiць курка па двары — Гэта тры! Самы добры звер у свеце — Слон. Чатыры будзе, дзецi! Усiм патрэбна ноччу спаць. Гэта ёсць палова — пяць!
Сяргей Брандт, 17.03.2013
Iшоý мядзведзiк па ляску Пашукаць сабе мядку. А зязюля на суку Гаманiла: «Ку-ку-ку».
М:«Што дарэмна час марнуеш, На суку сабе кукуеш? Лепш прынесла б мне мядку, А я i сам магу «ку-ку».
На галiнку ён залез. I спявае на ýвесь лес: «Ку-ку-ку , ку-ку-ку, Прынясiце мне мядку».
[…]
|
|