Усе рубрыкі

Пра аўтарскія правы

Мы падтрымліваем ідэі вольнага распаўсюду інфармацыі.
Мы лічым, што Беларусь сёння не ў тым стане, каб яе беларускамоўныя жыхары канкуравалі паміж сабой.
Мы вітаем усіх новых удзельнікаў праекту — далучайцеся, калі ў вас ёсць свае артыкулы, цікавыя для беларускіх дзетак матэрыялы, пераклады!

У нас вольная рэгістрацыя, будзем радыя!

***

Мы імкнёмся заўсёды паказваць аўтарства матэрыялаў, у тым ліку графічных, але часам немагчыма вызначыць іх першакрыніцу. Будзем удзячныя, калі вы пакажаце нам яе.

Усе кнігі і іншыя матэрыялы месцяцца тут выключна ў мэтах азнаямлення для некамерцыйнага і разавага выкарыстання (калі прама не пазначана іншага). Карыстальнік пасля запампоўкі абавязваецца выдаліць матэрыял з кампутара адразу пасля азнаямлення.

Аўдыё і відэа файлы не захоўваюцца на гэтым сайце.

Калі вы аўтар інтэлектуальнай уласнасці

…і лічыце, што вашы аўтарскія правы нейкім чынам парушаны на гэтым сайце, проста паведаміце пра сябе і пра гэты факт у любым каментары. Мы абавязкова разгледзім ваша паведамленне і знойдзем дакладнае рашэнне ў дадзенай сітуацыі.

Любое дзеянне можа (хоць і не павінна) выклікаць адэкватнае процідзеянне. Але калі ў апублікаваным вершыку няма спасылкі на першакрыніцу, гэта не нагода, каб распавядаць нам пра Закон аб аўтарскіх правах — мы ведаем яго. Гэта таксама не нагода пагражаць судом, пераходзіць на асобы, лаяцца і г.д. Проста скажыце “пастаўце спасылку адсюль вось туды” ці “я аўтар, я супраць, прыбярыце матэрыял”, і сітуацыя будзе вырашана.

Калі вы не аўтар інтэлектуальнай уласнасці

…ці не з’яўляецеся праваўладальнікам, але лічыце, што нечыя аўтарскія правы нейкім чынам парушаны на гэтым сайце, вы маеце поўнае права паведаміць нам пра гэта любым спосабам. Калі ласка, паводзьце сябе пры гэтым прыстойна, не абражайце ішых ўдзельнікаў праекта, не пераходзьце на асобы — такія паведамленні тут не заахвочваюцца і будуць выдаленыя.

Ці магу я перадрукаваць матэрыял з вашага сайту у сябе?

Канешне. Будзем радыя гэтаму — перадрукоўвайце матэрыялы!

Калі ласка, стаўце па магчымасці спасылку на kazki.by — нам яна патрэбная не толькі таму, што на сайце месцяцца нашы аўтарскія матэрыялы, але і для таго, каб павялічваць пазнавальнасць праекта.

Мы верым, што робім добрую справу, і будзем радыя, калі вы дапаможаце нам развівацца!

***

Читать по-русски
Паказаць схаваны тэкст