Усе рубрыкі

Спадар лесу – Сяргей Брандт

На палянцы спадар лесу Хмары галiной завесiў. Каранi зямлю трымаюць, Ад вятроў абараняюць. Лiсце быццам медзь гарыць, Чуе ўсё i сам не спiць. I каб прывiтацца з намi, Дуб узняўся над стагамi.

Вось дык цудны родны край! Хочаш жолуд? Дык трымай! I стаiць драўляны клёкат, Лiча дуб дзён зiмнiх клопат.

Не хвалюйцеся, хваiнкi, Давядзе […]

Полька-твіст – Сяргей Брандт

На бярозе першы лiст Скачуць козы польку-твiст. Хвалi, хвалi па вадзе, Гул да лесу аж iдзе.

Спрытна б’е баранчык Капытцам у барабанчык. Падыйшоў заспаны воўк, Музыканта цягне ў бок.

Кажа: “Можа сёння хопiць? Мы ў лесе, не ў Еўропе. Разумею — першы лiст, Добра полька, чаму твiст?”

Сяргей Брандт, 25.04.2013

[…]

Тýпы, тýпы, тýпы… — Cяргей Брандт

Тýпы, тýпы, тýпы Нясе вавёрка крупы. Змеле крупы на муку, Пройдзе рэчку па мастку. Напячэ смачных блiноў, Пакладзе сухix грыбоў. Возьме масла-cонейка, Скажа так лагодненька: „Уставайце хутчэй дзеткi, Паднялiся ўжо кветкi. Пчолкi цiхенька гудуць, Мёду трохi прынясуць. Ручнiкоў льняных iз крамы I паднiмуць дзетак маме. Мармелад з бручкi не горкi…“ Колькi ж дзетак […]

Коцік-тоўсты жывоцік – Сяргей Брандт

Плача горка малы коцiк: „Ой, балiць, балiць жывоцiк. З’еў цяжкога карася, Спiнку тлустага язя. Каўбаскi згрыз кавалачак, Ды кукурузных палачак. Лiзнуў трохi смятанкi З поўненькай бляшанкi…”

Жывоцiк стаў, як мячык, А побач мышкi скачуць. Пытаюць: “ Хочаш смачнага С тмiнком сырочка дачнага?”

А коцiк далей енчыць: „Вось прыйдзе цёмны вечар, Пад печкай мышкi спяць, […]