Усе рубрыкі

Асмялеўшае шчаня – Сяргей Брандт

Маленькае хлуслiвае шчаня Ганяла пылянят ля самай хаты, Насустрач раптам – гусачок цыбаты, Яго баяцца ўсе ад Муркi да каня.

I што рабiць, ён возьме і ўшчыпне, Хавацца трэба пад сухiя дровы. А можа ў пуню да рудой каровы? Пакуль пагроза зноў не прамiне.

Прайшоу гусак паважна па двары, Шчаня застыла шэранькiм паленцам. […]

Слон і мыш – Сяргей Брандт

У краму да кандытара Слана Маленькая мадэмуазэль зайшла. Трымаючы з паперы парасон, Яна сказала: „Прывiтанне, Слон!

Шукаю з сыру долькi „Мiлка”. Слон кажа: ”Гэта нейкая памылка. Мы прадаём усялякiя прысмакi, Амаль гадкоў дванадцаць з гакам.

А сыр – не ў асартыменце, Зайдзiце ў краму да Ваверкi Бэцi. Там дзе арэшкi — ёсць сырныя […]

Мудры грак – Сяргей Брандт

Дзесьцi там, за агародам, Жыве грак у чорных ботах. Многа ведае ён баек Пра зубра i смешных заек. Пра сабачку i пра мышку, Мабыць грак чытае кнiжкi. Я яго ўвесь дзень чакаю, Можа сёння завiтае… Сяргей Брандт, 30.03.2013