Усе рубрыкі

ХАТЫНСКАЯ ЛIТАНIЯ – Cяргей Брандт

Можа хто ўжо гэта помнiць, Як гарэлi Хатынi двары. I як чыстыя душы, па промнях, З дымам чорным нясло да гары.

Там у хмарах стаялi анёлы I нiхто нават не дапамог. Дагарэў дзень, а божыя словы Папялiшчам накрыў шэры змрок. Жыхароў усiх спаленай вёскi, Сам апостал маўклiва сустрэў. I маленькіх дзяцей, i дарослых Якiх […]

ЧЫЯ ТЫ РУЖА-КВЕТКА? – Сяргей Брандт

Ля ракi, няйначы, Нехта ў голас плача. Гарыць зоркай свечка, Ды пытае рэчка:

„А мая ж, кабетка, Чыя ты ружа-кветка? Хто цябе мiлуе, Слова твае чуе?” „Нiчыя я, мацi, Бо не маю сваццi. Бо сям’i не маю I жыву адна я.”

„А маё ж ты, сонца, Не плач у далонцы. Месячык устане I ўсiм […]

ЖЫВАЯ ВАДЗIЦА – Cяргей Брандт

Бяжыць, бруiцца Жывая вадзiца. Звонка смяецца Ад шчырага сэрца. Сцежкi шукае, Ды кветкi збiрае. Вянок да вяночка У доўгую ночку.

Прыгожыя песнi Да мора ей несцi. Затым аглянуцца I дамоў вярнуцца.

Бяжыць, бруiцца Жывая вадзiца. Звiнiць i смяецца Ад шчырага сэрца.

07.06.2013 Сяргей Брандт

[…]

ДЗЯЎЧЫНКА – Сяргей Брандт

Прылёг вечар на двары, Таўкуць бульбу камары. Мацi клiча ў акенца: „Зачыняй, дачушка, сенцы! Спяць на печцы кацяняты, Спяць у хлеве пыляняты. Спiць i сонечны прамень, Будзе заўтра новы дзень.

Можа сёння гуляць досыць?” Туман пляце бярозам косы. А месячык лагодна паглядае На вугалькі ў зорным гаі.

Але дзяўчынка, вось гарэза, Гуляе з хлапчуком […]