Усе рубрыкі

САПРАЎДНЫ ЧАРАЎНIК – Сяргей Брандт

Я — вядомы чараўнiк! Прачытаў я мноства кнiг. Ведаю пра то, пра гэта, Бо вандрую цераз лета. Крэблi-Краблi-Бумс.

Бачу думкi дрэваў, кветак, Сны чытаю малых дзетак. Ведаю я мову птушак, Гукi вецярок цярушыць.

Крэблi-Краблi-Бумс.

Мне дапамагаюць зоры, Чытаць нябесныя ўзоры. Я — сапраўдны чараўнiк! Вось я тут, а вось я — знiк…

Крэблi-Краблi-Бумс.

Сяргей […]

ЯК ДЗЕЦІ ШУКАЛІ ЛУННАГА КАНЯ – Сяргей Брандт

Гісторыя малой Альжбеткі Што робіцца за акном? Мяце і трасе сваім дзіравым мехам злая да цяпла Завіруха, шпурляе ў вокны цэлыя прыгаршні халоднага снегу, просіцца малым кацянём у хату, завывае галодным ваўком у коміне і не бачна свету божага і суседскага плоту. Бяда … Куды не кінь вокам, толькі гурбы снегу стаяць сцяною, […]

КАЛI ЦВIЦЕ ВЕРАС – Сяргей Брандт

Верас духмяны чароўным цвiце, Водарам цягне з хаты дзяўчынку. Быццам бурштыны сляды на расе, Куды завядзе яе стужка-сцяжынка? У мох асцярожна ступае нага, Хвоi сяброўку з бакоў абступаюць. Мелодыя льецца срабром ад стаўка I ценi-гарэзы ў лес адступаюць.

Дзяўчынка танцуе, а з ёй карагод Закруцяць да ранiцы жвавыя зоркi. «Шаноўная» — шэпча здзiўлёна чарот, […]

МІХАСЬ І ЦЁМНАЕ КАРАЛЕЎСТВА ЦМОКАЎ — Сяргей Брандт

Частка трэцяя Як каралеўства стала цёмным

Каралеўства наша не заўсёды было цёмным. Звычайнае каралеўства, якіх на адну паралель сотню адшукаць можна. Толькі ў ім не было іншага рамяства, як руду з зямлі дабываць ды затым у кузні з яе рабіць цудоўныя бароны і плугі, каваныя ўпрыгожванні. Слава пра нашых майстроў грымела і распаўсюджвалася […]