Усе рубрыкі

Дзед Мароз-чараўнік – Сяргей Брандт

Заплятае космы хмарам, Гоніць сцюжу над ракой Дзед Мароз з бялявым тварам З доўгай-доўгай барадой.

Там, дзе пройдзе – гурбы снегу. І звініць, іскрыцца лёд. Ён з свайго цяжкога меху Срэбрам зацярушыў плот.

Потым памазком халодным Расфарбуе вокны ў сне. Белых кветак цуд прыродны Шыбу кожную кране.

Дзеткі ранічкай прачнуцца: Вось дык […]

Як Івонка сон шукала — Ірына Беларусава

Добры вечар мае маленькія сябры! Набегаліся, набалаваліся за дзень, час адпачыць прыйшоў. Заплюшчвайце вочкі і слухайце новую казку пра гарэзу Івонку.

Цеплы летні вечар у весачцы. Сям’я Івонкі зрабіла ўсе справы, павячэрала і збіралася спаць. Дзяўчынка адзела піжаму, лягла ў ложак, залезла пад коўдру, заплюшчыла вочкі і чакае сон. Чакае, чакае, а ен […]

НЕ ПАЛОХАЙСЯ ЦЕМРЫ. ЦIКАВАЕ АПАВЯДАННЕ – Сяргей Брандт

Снег пайшоў з ранiцы, амаль за гадзiну да прыезду гасцей. Cпачатку гэта былi рэдкiя сняжынкi, якiя кружылiся сiроткамi ў халодным паветры i павольна затым апускалiся на чорную мерзлую зямлю. Праз некалькi хвiлiн яны ператварылiся ў пухлыя снежныя шматкi. Адразу пацямнела навокал, сонца спалохана схавалася ў хмарах.

Пад вокнамi праляцеў, шалёна падвываючы, ледзяны паўночны […]

Зiма дэкаруе сама — Сяргей Брандт

На снежным полi — чорныя кусты, Здзёр вецер вопратку з галiнак. Цяпер яны стаяць маўклiва, Там-сям вiсяць счарнеўшыя лiсты.

Навошта ён зрабiў вось так? Яны ж цяпер на непарочным снезе, Псуюць агляд, на вочы неяк лезуць, Якое ж тут натхненне — немы жах.

I каб змянiць настрой такi пусты, Закружыць моўчкi раптам […]