Усе рубрыкі

Попел мовы. Сяргей Брандт

З удзячнасцю Альгерду Абуховiчу-Бандзiнэллi Часоў ясных i падзей, Што было – цяпер не будзе! Попел мовы ў нейкiм брудзе Пакладзе на стол халдзей.

Чым захочаш варажыць? Паляглi пад горад вёскi, А замоў блакiт дзiвосны УзнЯлi моўчкi на крыжы.

Кажуць: “Cловы не гараць!” Пiлi доўга на памiнках, Лён не сеюць на суглiнках, Дзед што […]

Прыгажуня вадзянiца. Сяргей Брандт

Пад вадой жыве дзявiца, Прыгажуня вадзянiца. Кожны дзень яна спявае I луской прывабна ззяе.

На паветры сушыць косы, Як блiшчаць яны дзiвосна! I пляце з травы вяночак, Да рамонкаў васiлёчак. А ад слоў яе цудоўных Стаяць вольхi непрытомна. У напевах слёзкi з жалем Што ты тут, дзяўчо, шукаеш? Бяжыць вада бруiцца З […]

Дзiцячы аброк. Сяргей Брандт

Пад самым акном Свой дзiцячы аброк Збiрае расхрыстаны Восеньскi змрок.

Лагодных усмешак Амаль кошык цэлы, А сны ён збiрае Да ранiчкi белай. Сны дзетак маленькiх — Iрынкi, Арцёмкi, Ступае ён цiха, Бо носiць валёнкi. А сам ён не мае Фарбованых сноў, Старанна збiрае Дзiцячыя зноў. Ён потым сны Дзетак малых разглядае, А з […]

Трымш. Сяргей Брандт

Ён палюе, а ты спiш: — Трымш, Трымш! Ён галосiць, ты маўчыш: — Трымш, Трымш!

Ён схапiў, а ты крычыш: — Трымш, Трымш! Ён гадлiвы, як павук, Ён жахлiвы начны гук. Ён пад вокнамi чакае, За малымi назiрае. Спiш ты, ён цябе палюе I нiхто яго не чуе. Ты маўчыш, а ён […]