Восень з пяшчотай накрыла Лiсцем бярозавым стол. У поцемках нешта варыла, Туманам завесіўшы дол.
Потым стаяла ля плоту, Пад зоркай махала рукой. Зусiм як жывая iстота, Празрыстая цень над ракой.
Пад ранак, блiскучы i росны, Гарыць дыямант на вадзе. Тчэ восень на бабцiных кроснах I шоўк павуцiння прадзе.
Сяргей Качанаў-Брандт, 10.10.2016
[…]