Усе рубрыкі

Аб праекце

Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі.

Таксама вы знойдезеце на старонках:

  • прыказкі
  • прымаўкі
  • конкурсы
  • сцэнкі
  • сцэнары
  • анекдоты
  • афарызмы
  • загадкі
  • фальклор
  • хуткамоўкі
  • калыханкі
  • прыпеўкі
  • лічылкі
  • цвялілкі
  • галаваломкі
  • вершыкі
  • розныя дапаможнікі для беларускіх бацькоў
  • і шмат іншых цікавых матэрыялаў!

Гэты праект трохі “альтэрнатыўны”, калі глядзець на беларускія дзіцячыя кніжкі, бо ён адрозніваецца ад іх у першую чаргу кароткім “інтэрнэт-фарматам” казак, добрай падабранай ілюстрацыяй да кожнага артыкула.

Мы хацелі, каб у маладых бацькоў была магчымасць, напрыклад, узяць наўтбук замест кніжкі і прачытаць вячэрнюю казку дзіцяці прама з экрана, паглядзець малюначкі разам, мультфільм ці дыяфільм, паслухаць калыханку і г.д.

Гэты рэсурс створаны бацькамі і не належыць ні да якой “структуры”.

Галоўны прынцып праекту — 1 казка ў 1 дзень!

Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права.

Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася!

Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!

Таму заходзьце часцей! А таксама удзельнічайце ў жыцці сайту — зарэгіструйцеся і пішыце свае казкі, творы і навіны!



Звязацца з адміністратарам праекту