Усе рубрыкі

Як пісаць на сайт

Пісаць на гэты сайт вельмі проста! Ну, нам так здаецца…

Пасля рэгістрацыі і яе пацверджання заходзьце па спасылцы ўнізе “Увайсці” ці адразу па адрасе http://kazki.by/wp-admin

Падказкі па напісанню і афармленню тэксту вы знойдзеце прама ў рэдактары.

Ваш пачатковы статут дазваляе напісаць тэкст і адправіць яго мадэратару на праверку. Пасля сцвярджэння 1-2 вашых тэкстаў мадэратарам вашы правы будуць пашыраныя і вы атрымаеце магчымасць публікаваць любыя матэрыялы самастойна.

Як уставіць малюнкі

Каб малюнкі з’явіліся ў вашым матэрыяле, спачатку іх трэба заліць у інэт — на гэты сайт ці любы іншы (накшталт photobucket.com — бясплатны хостынг для малюнкаў і не толькі).

Калі мы заліваем малюнкі на kazki.by, працуе гэта так:

  • зайшлі ў рэдактар
  • націснулі кнопачку з квадратам і тэкстам “Дадаць малюнак”
  • абралі файл на кампе
  • калі ён заліўся, выбралі патрэбны фармат і дадалі ўжо ў тэкст.

Памятайце, калі ласка, аб памерах малюнка — аптымальны памер па шырыні каля 600 рх.

Як уставіць відэа, аўдыё

Відэа і аўдыё файлы трэба спачатку заліць на знешні публічны сервер (напрыкад, youtube.com — відэа, на filefreak.com — аўдыё), а потым устаўляць код у ваш тэкст.

Калі вы жадаеце, каб ваш аўдыё-файл чытачу магчыма было не толькі запампаваць, але і праслухаць анлайн, устаўце такі код:
audio0
А вось што з гэтага атрымаецца:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Нешта не атрымліваецца?

Калі вы зарэгістраваліся, але ў вас нешта не атрымліваецца і вам патрэбна тэхнічная дапамога — пішыце, калі ласка, дапаможам абавязкова!

Што пісаць на сайт?

  1. Канешне ж, вітаецца ваша ўласная творчасць. Для публікацыі на сайце ўжо далі згоду некалькі цікавых беларускіх дзіцячых аўтараў — далучайцеся да добрай кампаніі!:)
  2. Таксама можна рабіць любыя тэматычныя падборкі невялікіх дзіцячых вершаў, выказванняў, анекдотаў, сцэнак з жыцця і г.д. — глядзіце злева, які ў нас шырокі рубрыкатар!
  3. Вельмі цікавымі будуць пераклады добрых сучасных казак і вершаў альбо навучальных матэрыялаў, напрыклад, па аналогіі з матэрыяламі на расійскім сайце http://puzkarapuz.ru/progi/presentation/

Наконт памылак у тэксце

Не турбуйцеся занадта — калі знайшлі нейкую граматычную ці арфаграфічную памылку, дадайце аб гэтым спакойны каментар і мы яе абавязкова выправім.

Калі вам нехта піша аб нейкай памылцы, стаўцеся да гэтага таксама спакойна — памылкі для таго і робяцца, каб іх выпраўляць ;)

Запрашайце сяброў!

Калі ў вас ёсць добрыя знаёмыя з творчым патэнцыялам — запрашайце іх паўдзельнічаць у жыцці праекту.

Таксама памятайце, што праект “Казкі беларускія” — дзіцячы і сямейны, аднак чытаюць яго не самі дзеці, а бацькі — дзецям. Таму ўлічвайце і іх інтарэсы ;)

Вельмі карыснымі будуць вашыя пажаданні па далейшым развіцці — пішыце на пошту і проста ў каментарах. Хочацца зрабіць гэты праект не толькі каляровым і напоўненым матэрыяламі, але і “жывым”, арганізуючым, тым, што прываблівае новых удзельнікаў.

Спадзяемся на вашу дапамогу, бо разам у нас гэта атрымаецца нашмат лепш і хутчэй!