Па дарогах, па пустэчы
Бегла рыжая Анфіска,
У яе згубілась кіска,
Ну а ў кіскі – любы хвост!
Немагчыма, немагчыма,
Што цяпер рабіць абедзьвум?
Як без кіскі жыць Анфіске,
Ну а кіске – без хваста?
Ну канешне, без пытаньняў,
Без залішніх намаганьняў,
З усяем перакананьнем,
Сьмела скажам мы – ніяк!
І таму бяжым мы разам
За хвастом кіскі Анфіскі,
Не зьдзіўляйцеся, бо ўсёж-ткі
Вінаваты ва ўсім ён:
Ён адзін растрэснуў міску,
Трапіў у шчыліну ад дзверы,
Нават замінаў Анфіске
Нетаропка есьці суп.
Здраджваў ён яшчэ нахабна —
Калі кіска ў паляваньні,
У самы пільны, цяжкі момант —
Падняўся над галавой.
Вы спытаеце: “Навошта
Бегчы вам па недарэку?
Ён жа ўсё вакол зьнішчае,
Ён жа ўсё вакол псуе?”
Мы і самі разумеем,
Але, бачыце, аднойчы,
Калі кіска спала ўночкі
На Анфіскіных руках,
Хвосцік моўчкі, нібы мышка,
Ціха-ціха, шалунішка,
Дакранаўся, як праменьчык,
Па дзявоцкіх валасах…
Каментаваць