|
Некалі даўно, яшчэ калі зоркі не паспелі заняць належнае ім месца, і калі толькі з’явіліся нашыя продкі, жыў Свет і Цемра. Свет меў вочы, а цемра была сляпая, бо там дзе ёсць свет можна бачыць, а там дзе цёмна можна толькі адчуваць ды слухаць.
Нічога ў свеце не было прыгажэйшага за Свет і Цемру. […]
Неяк прыехаў у наш горад Гародню жоўты Экскаватар. Чаму ён быў жоўты ніхто не ведаў, але людзі казалі, што гэта ад празмернай пыхі, ад таго што нікога не слухаў, лічыў што сам ўсё ў свеце ведае.
І не само тое што ён быў пыхліва-жоўты рабіла для горада праблему, а тое, што гэты экскаватар […]
У кожнага народа некалі пачынаецца зіма. І прышла аднаго разу зіма да нас. І была тая зіма доўгаю і страшнаю.
І прыйшоў снежань і заснежыў ён гарады і вёскі, дарогі, лясы, палі і балоты. Заснежыў так моцна, што ні лісціка на дрэве, ні травінкі не было відаць. Тады паглядзела сонейка, што вакол адзін снег […]
АНТ зняла і 14 срежня ў навінах паказала сюжэт пра казкі і дэтэктывы. У першыя 8 сякундаў ідзе дэманстрацыя сайта kazki.by на http://kazki.by/yak-harodnya-atrymala-svoy-hyerb/
Глядзіце і каментуйце.
|
|