Усе рубрыкі

Пра казкі і іншае…

АНТ зняла і 14 срежня ў навінах паказала сюжэт пра казкі і дэтэктывы. У першыя 8 сякундаў ідзе дэманстрацыя сайта kazki.by на http://kazki.by/yak-harodnya-atrymala-svoy-hyerb/

Глядзіце і каментуйце.

Алег Хаменка: Ў жыцці без казкі наогул немагчыма

Лідэр гурта “Палац”, аўтар праекта “Беларускія народныя казкі для дзетак” Алег Хаменка распавёў пра тое, як цяпер ён разам з дзіцячым фондам ААН ЮНІСЭФ клапоціцца пра набліжэнне аўдыё-казак да кожнай сям’і, працуе над іх візуалізацыяй і мяркуе, што беларускія пісьменнікі напішуць і выдадуць новыя прывабныя кніжкі беларускіх казак.

Год таму з’явілася аўдыёверсія “Беларускіх народных казак”, але праект на тым не спыніўся. Як жыве і развіваецца праект на сённяшні дзень?

Мы якраз сустрэліся з дзяўчатамі з ЮНІСЭФ і пагаварылі аб тым, як працягнуць надалей гэтую працу, таму што галоўнае, канешне, не сам выхад праекта і магчымасць набыць кампакт-дыскі, а тое, каб гэтыя дыскі і ідэі пайшлі ў народ.

Казкі – гэта вельмі-вельмі важная рэч, якая павінна прыйсці да дзіцяці з самага пачатку. Інакш як ты яму распавядзеш пра тое, што хтосьці бывае сквапны, што цябе могуць падмануць і гэтак далей. Менавіта ў казках усё гэта рапавядаецца. Такім чынам, з самага дзяцінства з маленькім чалавекам можна абмеркаваць усе тыя рэчы, якія бываюць у жыцці. Таму без казкі наогул немагчыма.

Наколькі была запатрабаваная аўдыёверсія з пункту гледжання гадавога досведу існавання праекта?

Калі б зоркі беларускай эстрады прадавалі столькі кампактаў, колькі прадалося казак, дык, можа быць, яны былі б Майкламі Джэксанамі. Я жартую, канешне.

Але наклад быў даволі вялікім і нават дадрукоўваўся. Але ж гэта быў вельмі вялікі праект. Гэта ўсё ж такі 10 кампакт-дыскаў, і не кожны мог рэальна іх набыць, таму што гэта была даволі дарагая рэч.

Таму зараз я вельмі спаздяюся, што выйдзе такі праект, які будзе ўжо ў фармаце mp3 і на адной кружэлцы можна будзе знайсці ўсе гэтыя казкі. Але мы б не хацелі, каб кампакт-дыск прадаваўся, хочам, каб ён распаўсюджваўся праз ЮНІСЭФ. Мне здаецца, што гэта прынясе больш плёну і карысці – не грашовай, а культурнай. Чытаць далей » Алег Хаменка: Ў жыцці без казкі наогул немагчыма

Наф-Нафы ў крызіс не знікнуць, або Якія казкі самыя карысныя?

У даўнія часы, калі ні кніг, ні школ яшчэ не было, дзядулі і бабулі прыдумлялі казкі, каб распавесці сваім дзецям і ўнукам аб навакольным свеце. У іх яны распавядалі аб барацьбе дабра са злом, аб бясконцасці міру і яго небяспеках. Новае пакаленне распавядала гэтыя казкі сваім дзецям і ўнукам, тыя сваім… І так са стагоддзя ў стагоддзе.

Падзеі ў казках патроху карэктаваліся, абрасталі новымі падрабязнасцямі, а непатрэбныя паціху забываліся. Так і збіралася векавая мудрасць, якая дайшла да нас.

Мала хто будзе спрачацца, што нядосыць сказаць дзіцяці: «Не ўцякай ад бацькоў, не гавары на вуліцы з незнаёмымі людзьмі, не адчыняй дзверы, н ведаючы каму». А вось праілюстраваць наступствы такіх паводзін казкамі «Калабок», «Чырвоны Капялюшык» або «Воўк і сямёра казлянят» для большага эфекту варта. Так векавая мудрасць паказвае сваю эфектыўнасць у сучасных умовах. Чытаць далей » Наф-Нафы ў крызіс не знікнуць, або Якія казкі самыя карысныя?

Ст. 1 з 212