Усе рубрыкі

Маляванкі для бацькоў :)

Праваную вашай увазе 13 размалёвак на дзіцяча-бацькоўскую тэматыку. На малюнках, якія адмыслова для вас зрабіла мастачка Ірына Генералава, вы знойдзеце і цяжарную маму, і маму ў слінгу, якая корміць грудзьмі ці збірае грыбочкі, і тату з калыскай, і ўсю сям’ю, што вандруе па замежжах…

Увогуле, маляванкі зроблены з прыцэлам не толькі на маленькіх […]

Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

1. Што за звярочак: па хаце ходзіць, ніхто яму не шкодзе, усякі яго ўважае, дарогу саступае.

2. Сярод хаты лужа стаіць, а на лужы рыба ляжыць.

3. Кругла, як гарбуз, салодка, як цукар, на стале не бывае, а ўвесь свет пітае.

4. Прыйшоў госць без вясцей, паеў курачку без касцей — і […]

Беражыце сваіх выхавальніц!

У Менску не хапае амаль 400 выхавальніц дзіцячых садкоў і яшчэ столькі ж памагатых выхавальніка. Усяго ў Менску 423 дзіцсада. Атрымліваецца, што ў кожным садзе рэальна бракуе мінімум 2 чалавека! Адпаведна, “выхаваўчая нагрузка” размяркоўваецца на тых, хто ёсць.

Адсюль з’яўляюцца і 20 дзетак у групе (хоць даўно вядома, даказана і ў прынцыпе лагічна, што […]

Гуляем у хованкі — з 6 месяцаў!

Гульні для дзетак з 6 месяцаў

Дзе схавалася цацка?

Гульня для маленькіх дзетак, якія толькі навучыліся поўзаць. Гульна карысная, каб стымуляваць іх актыўнасць, а таксама навучыць уставаць і запаўзаць на розныя рэчы (канапу, зэдлікі). Вы кладзеце цацку навідавоку ў дзіцяці — на столік альбо на паліцу, ці ў іншае месца. Малому давядзецца прыкласці […]