Усе рубрыкі

«Каралеўства маленькіх цмокаў» у Галерэі Ў

Публікацыя: kazkiby

24 і 25 снежня галерэя сучаснага мастацтва Ў ператвараецца ў каралеўства маленькіх цмокаў і запрашае сапраўдных прынцэс і рыцараў! Свет каралеўства створаць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін, кніжныя ранішнікi правядзе Юрый Усціновіч, пачытае казкі Алена Бабак. Таксама прапануецца святочная праграма калядных спеваў ад Марты і Яны Шчарбаковых і тэатр ад Святланы Бень і Антаніны Слабодчыкавай. Чытаць далей » «Каралеўства маленькіх цмокаў» у Галерэі Ў

Запрацаваў форум

Публікацыя: kazkiby

Казкі.бай радыя абвясціць, што пасля перапынку адноўлена дзейнасць нашага форума. Па дамоўленасці, зараз ён дзейнічае на пляцоўке “Размова” (razmova.by), дзе вы маеце магчымасць абмярокоўваць любыя казачныя тэмы вашага жыцця.

Рэгіструемся і пачынаем! ;)

4 дзіцячыя выставы ў Менску

Публікацыя: kazkiby

Выстава малюнкаў Марыі Коўзун

“Вось яны – мае любімыя і пацешныя”

Галерэя “Вільнюс” (вул.Каліноўускага, 55) прапануе выставу Марыі Коўзун – юнага аўтара 1993 году нараджэння. На выставе прадстаўлена каля 40 яе прац. З пяці гадоў Марыя наведвае мастацкую студыю, удзельнічала у міжнародных выставах у Галандыі, Японіі, Польшчы. Яе карціны абаяльныя, пацешныя і вельмі самабытныя.

Выстава адчынілася 28 траўня і працуе да 29 чэрвеня.

Чытаць далей » 4 дзіцячыя выставы ў Менску

Пачынаецца набор у першыя класы

Публікацыя: kazkiby

Сем мінскіх школ прапануюць навучанне па-беларуску. Іх перавага — інтэлігентны падбор дзяцей, невялікія класы, гімназічныя праграмы. Вашы малыя будуць вучыцца з дзецьмі дзеячоў культуры, бізнэсоўцаў, дактароў, навукоўцаў, урадоўцаў. Менавіта гэтае асяроддзе выбірае беларускамоўныя школы ў сталіцы.

***

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 4»

вул. Кунцаўшчына, 18

Для прыёму дзяцей у першы клас іх законныя прадстаўнікі падаюць:

  • заяву на імя дырэктара гімназіі і прадстаўляюць копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці
  • даведку аб стане здароўя дзіцяці (форма № 026-У)
  • пашпарт бацькоў ці асоб, што іх замяняюць, прад’яўляецца асабіста.

У перыяд з 2 па 6 чэрвеня 2009 г. тут праводзяцца ўступныя іспыты ў гімназію (5 класы).

Сайт: gymn4.minsk.edu.by
Тэлефоны: 315-33-83, 258-49-71, 258-49-74.

Чытаць далей » Пачынаецца набор у першыя класы

Старонка 1 з 3123»