Усе рубрыкі

Беларускамоўная група ў садку: як адкрыць?

Сямейная пара адкрыла ў Мінску беларускамоўную групу ў садку… Хоць за гэта давялося змагацца 7 месяцаў.

Дар’я Каткоўская i Ігар Крэбс (на фота) вырашылi выхоўваць свайго Алеся на беларускай мове, пачынаючы з самага малога ўзросту. А для гэтага, перш-наперш, трэба было ўладкавацца ў беларускамоўную групу аднаго з дзiцячых садкоў у мiкрараёне Сухарава (менавiта там жывуць нашы героi). Аднак выявiлася, што гэта не такая ўжо i лёгкая справа — вучыцца па-беларуску…

Першы крок Дар’я з Iгарам зрабiлi ўжо тады, калi iхняму хлопчыку не было i 5 месяцаў: трэба было стаць на ўлiк у райвыканкаме, каб у будучым, праз два гады, мець прывiлеяванае становiшча да тых, хто гэтага зрабiць не паспеў, — а пасля, лiчыце, любы дзiцячы садок раёна ў вас у кiшэнi. Здавалася б, якая рознiца ў тым, якую навучальную ўстанову выбраць, але нават на такiм узроўнi iснуюць своеасаблiвыя рангi: цi то ў адным лепшыя выхавацелi, цi то ў iншым — навейшая адукацыйная база i больш выгаднае месцазнаходжанне i г.д.

Калi ж Алесю да паўнацэннага навучэння заставаўся толькi адзiн год, маладыя бацькi вырашылi ўзяцца за справу. Накiравалiся адразу ва Упраўленне адукацыi Фрунзенскага раёна г.Мiнска, спадзеючыся на атрыманне падрабязнай iнфармацыi i на хуткае развязванне пытання.

Аднак Дар’я, прафесiйны юрыст, адразу заўважыла шэраг недакладнасцяў у пiсьмовых адказах:

— Наколькi я зразумела з лiстоў, спецыфiка групы вызначаецца не загадчыцай дзiцячага садка, а загадам Упраўлення адукацыi, — дзелiцца ўражаннямi Дар’я. — Але гэта, у прынцыпе, нiдзе не прапiсана: на падставе якiх дакументаў яны дзейнiчаюць, якая гэта працэдура. Гэтага я ад iх дабiцца так i не змагла. Калi ж пачала ў нашых базах шукаць нейкiя законы, то, акрамя самых агульных, на падставе якiх мы i перапiсвалiся, нiякiх iншых знайсцi так i не змагла…

Так, у адказах Фрунзенскага ўпраўлення адукацыi значылася, што бацькi маюць магчымасць аддаць Алеся ў дашкольную ўстанову № 534 цi № 200. Але калi па месцы жыхарства, у Сухарава, прапаноўваўся садок з узростам 5-6 гадоў, дык iншы ўвогуле размешчаны па вулiцы Матусевiча — а гэта некалькi кiламетраў ад дому. Вядома, што такiя штодзённыя вандроўкi не маглi задаволiць Iгара з Дар’яй, а таму яны вырашылi, няхай i самастойнымi сродкамi, але ж стварыць беларускамоўную групу ў адным з сухараўскiх дзiцячых садкоў.

Каб назбiраць групу з колькасцю ахвотных ад 12 да 25, трэба было правесцi кампанiю. Так, Iгар раздрукоўваў вiзiткi i ўлёткi з iнфармацыяй пра стварэнне такой групы i кантактнымi тэлефонам для таго, каб раздаваць iх выпадковым мiнакам ля дзiцячых садкоў раёна, а таксама раскiдваць па скрынях у пад’ездах; зрабiў аб’яву ў мясцовай рэкламнай газеце ды расклейваў невялiчкiя аб’яўкi на iнфармацыйных стэндах. Дар’я ж, у сваю чаргу, заклiкала iншых бацькоў праз iнтэрнэт-сетку: розныя iнфармацыйныя сайты i блогi. Варта сказаць, што ўсе гэтыя тысячы i тысячы ўлётак былi надрукаваныя за свой кошт…

— Як вынiк гэтай рэкламнай кампанii, мы назбiралi больш за 50 ахвотных за некалькi дзён. Праўда, у вынiку большасць з iх адсеiвалася па розных прычынах: хто па ўзросце не падыходзiў, хто жыў у зусiм iншым раёне, — распавядае Iгар. — Але нi часу не шкада, нi грошай, бо акрамя асноўнага вынiку, мне здаецца, гэта было i моцнае iнфармаванне насельнiцтва ўвогуле ў беларускамоўнай галiне. Такiм чынам, людзi ўжо больш не рабiлi круглыя вочы, як чулi словазлучэнне “беларускамоўнае навучанне”, а, наадварот, хацелi далучыцца да гэтага…

Як кажуць нашы героi, быў нават адзiн смешны выпадак, калi патэлефанавала жанчына, якая мела сына-трэцякласнiка, i папрасiла знайсцi яму рэпетытара па беларускай мове, бо ён, маўляў, не ведаў яе ўвогуле.

Варта сказаць, што Дар’я i Iгар адразу адмовiлiся ад дапамогi палiтычных партый, што адразу з’явiлiся на “дапамогу”. Так, адзiн з лiдараў такой партыi, пасля таго, як бацькi папрасiлi дапамагчы, але не ўзгадваць у сваiх палiтычных мэтах тое, што гэтая партыя адкрыла беларускамоўную групу, больш не з’яўляўся i не прапаноўваў нiякай дапамогi. I добра, бо палiтычная афарбоўка такой справы анiводнаму з бацькоў патрэбная не была…

I ўсё здаецца, вырашана: Алесь пойдзе ў беларускамоўны садок, але…

Але, калi бацькi прыйшлi да загадчыцы другiм разам, яна сказала, што не збiраецца ствараць нiякай групы, пакуль не атрымае дакументаў, на падставе якiх яна павiнна стварыць яе. На што бацькi адказалi, што гэтае рашэнне прымаецца ў красавiку 2009 года, а таму зараз яны нiчога з Упраўлення адукацыi прынесцi не могуць.

Тады загадчыца да таго моманту наадрэз адмовiлася размаўляць з бацькамi. Гэта Iгара i Дар’ю вельмi напалохала, давялося яшчэ раз лiставаць у Фрунзенскае ўпраўленне адукацыi i г. Мiнска нават звярнуцца па дапамогу ў гарадскi камiтэт па адукацыi. Цяпер, здаецца, усё ўжо зроблена, i ў дзiцячым садку № 570 павiнна з верасня наступнага года адчынiцца беларускамоўная група, наведвальнiкамi якой будуць 21 хлопчык i дзяўчынка, якiх назбiралi нашы героi. Усяго на гэтую справу бацькам спатрэбілася больш за 7 месяцаў…

— Гэта было цяжка — проста надзвычай цяжка! Чаму, калi б мы вырашылi адукоўваць нашага сына на рускай мове, дык нам спатрэбiлася б усяго адна гадзiна нашага жыцця? — абураюцца бацькi. — Чаму, у гэтым жа выпадку, мы маглi б прайсцi праз вулiцу i выбраць любы садок Сухарава, а цяпер ледзь не павiнны былi б ездзiць праз усю Кунцаўшчыну? Гэта не зразумела! У нас у краiне дзейнiчае закон аб раўнапраўi дзвюх дзяржаўных моваў i права выбiраць мову навучання свайго дзiцяцi, але чаму тады так шмат бар’ераў было на нашым шляху?…

Чаму б не ўключыць у заявы на паступленне ў дзiцячыя садкi пытанне аб пажаданай мове навучання з тым, каб ва ўсiх былi роўныя магчымасцi i веды? Бо, насамрэч, ёсць шмат людзей, якiм усё адно, на якой мове навучаць iхняе дзiця; гэтаксама шмат i тых, хто хацеў бы даць сваiм нашчадкам беларускую мову, але не ведае, як гэта зрабiць. Над гэтым варта падумаць…

Афiцыйна

Загадчыца дашкольнай установы № 570 Людмiла Жукавец адказала, што, сапраўды, у наступным годзе павiнна ўзнiкнуць група з беларускамоўным навучаннем, але дакладна адказаць на гэтае пытанне не можа. А таму параiла звярнуцца па iнфармацыю непасрэдна ва Упраўленне адукацыi Фрунзенскага раёна г.Мiнска. Тамара Аляшковiч, вядучы спецыялiст па дзiцячых дашкольных установах, згадзiлася адказаць на нашы пытаннi:

— Цi сапраўды ў дзiцячым садку № 570 будзе адкрытая беларускамоўная група?
— Так, насамрэч! Мы сабралi ахвотных (18 чалавек) i, калi яны не адмовяцца на нашай сустрэчы з iмi 14 красавiка, то пытанне аб адкрыццi гэтай групы будзе цалкам вырашанае на карысць бацькоў.

— Якiм чынам увогуле адкрываюцца беларускамоўныя групы?
— Па жаданнi бацькоў, найперш! А потым мы ўжо глядзiм, дзе ў нас ёсць магчымасцi для стварэння такой групы, дзе ў нас ёсць кадры. А ўвогуле, калi бацькi падаюць заяву на паступленне, яны пазначаюць, што хацелi б, каб iх дзiця трапiла ў беларускамоўную групу — мы ж, вядома, стараемся размяркоўваць iх па месцы жыхарства.

— Такiм чынам, калi бацькi прыходзяць з заявай, вы iм паведамляеце, што ёсць магчымасць беларускамоўнага навучання?
— Ну, мы, у прынцыпе, iх так не апытваем: яны самi кажуць, што хочуць у групу такога кшталту. Мы iх пазначаем, лiчым колькасць. Часта самi бацькi нам дапамагаюць. А ўвогуле, у кожным мiкрараёне ўжо ёсць дзейныя беларускамоўныя групы з досведам працы, а таму нейкай такой неабходнасцi адкрываць новыя ў нас пакуль няма. Але, калi людзi хочуць, чаму б не!

— Такiм чынам, калi чалавек не мае акрэсленага жадання наконт пэўнай мовы навучання, ён, па ўмаўчаннi, накiроўваецца ў рускамоўную групу?
— Так!.. Перад нашым кабiнетам ёсць стэнд, дзе напiсаныя ўсе дзiцячыя садкi, дзе прадугледжаныя беларускамоўныя групы. Такiм чынам, бацькi, калi заходзяць да нас, ужо ведаюць сiтуацыю i робяць свой выбар.

Май на ўвазе!

Парады ад Дар’i i Iгара для бацькоў, якiя таксама вырашылi навучаць сваё дзiця ў дашкольным узросце па-беларуску:

  • Адразу для поўнага высвятлення сiтуацыi iдзiце ў ваша раённае Упраўленне адукацыi каб атрымаць ПIСЬМОВЫ адказ, бо толькi пiсьмовы адказ з’яўляецца абгрунтаваным доказам.
  • Нават, калi вы даведалiся, што ў садку № ХХХ ёсць адпаведныя групы, лепш пазванiце туды i ўпэўнiцеся, цi сапраўды там iснуюць такiя групы, цi будуць яны ў наступным годзе. Гэтаксама запытайцеся, цi можна ваша дзiця аддаць менавiта туды.
  • Пажадана ўвайсцi ў кантакт з бацькамi, дзецi якiх наведваюць вамi выбраны садок, каб атрымаць iнфармацыю, цi сапраўды ў гэтым садку ўся адукацыйная сiстэма беларускамоўная, бо часам бывае, што заняткi праводзяцца па-беларуску, а ў штодзённым жыццi чуецца амаль выключна руская мова.

// Мікола Тамашэвіч, Звязда

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>