У інтэрнэце з’явілася бясплатная гульня-віктарына, прысвечаная гісторыі Беларусі й Польшчы пад назвай “Рэч Паспалітая Абодвух Народаў”.
Як перадае radyjo.net, гульня паўстала ў рамках беларуска-польскага грамадзкага супрацоўніцтва. Гэта інтэрактыўная гістарычная віктарына, якая распавядае аб гісторыі Рэчы Паспалітай ад моманту яе паўстання да канца існавання.
У гульні 10 узроўняў, кожны з іх змяшчае 10 гістарычных пытанняў. Мэта гульца – адказаць на максымальную колькасьць пытанняў. Пасьля праходжання кожнага ўзроўню гулец атрымлівае адзін з атрыбутаў шляхціча. Галоўная задача – сабраць усе атрыбуты й дыплём надання шляхецтва.
Гульня даступная па адрасе: http://rp1569.com
Каментаваць