Сабачка з Кiтая,
Смачная мянушка.
Часопiс гартае,
Адтапырыўшы вушка.
На тыдзень пытанне-
Вага i дыеты.
Ён мае жаданне —
Схудзець трохi к лету.
Але што не робiць
Сабачка з Кiтая,
З фальбонак недробных
Спаднiчка спадае.
Сядзiць, грызе грушку,
Чыхае, злуецца.
Мядзведзiк iз плюшу
Шарпейкай завецца.
Сяргей Брандт, 27.02.2013
Каментаваць