Усе рубрыкі

Як жывая істота — Сяргей Брандт

Восень з пяшчотай накрыла Лiсцем бярозавым стол. У поцемках нешта варыла, Туманам завесіўшы дол.

Потым стаяла ля плоту, Пад зоркай махала рукой. Зусiм як жывая iстота, Празрыстая цень над ракой.

Пад ранак, блiскучы i росны, Гарыць дыямант на вадзе. Тчэ восень на бабцiных кроснах I шоўк павуцiння прадзе.

Сяргей Качанаў-Брандт, 10.10.2016

[...]

Згачар — Сяргей Брандт

У голас дзiцятка заплача, А потым — смяецца у сне. За смешную пятачку Згачар Лагодна малое кране.

Ён сам каляроваю стужкай На коўдру святлом ападзе. Бо Згачар не дзiва, не птушка, Ён пены шматок на вадзе.

Сяргей Качанаў-Брандт, 10.10.2016

Восеньскі эцюд — Сяргей Брандт

На застылай роўнядзі ляснога ручая восень згубіла жоўты кляновы ліст. Паглядзела на яго і скінула некалькі дробных рознакаляровых хваёвых іголак. Потым прыцерушыла крыху жоўтай саломай з суседняга поля і ўсміхнулася. Чагосьці асаблівага не хапала ў афармленні. І шчодрай рукой, нібы ў рамку змясціла белаватым туманам абрасіла руды беражок.

З кожным [...]

Кветкi васiлька — Сяргей Брандт

На слуцкiм поясе блакiтным, На срэбры кветка зацвiце. Каштоўнасцi часоў здабытых У куфар нехта зноў складзе.

Каб засталiся для нашчадкаў, Каб людзям потым паказаць, Як ткалi добра раней маткi Так і цяпер не могуць ткаць.

Залоцiць сонечка на волi, Цудоўна ззяюць дзеткам сны. Туман — паркаль у чыстым полi І дождж з [...]

Ст. 1 з 102123...510...Апошняя »