Усе рубрыкі

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Частка трэцяя
Pereezd3
• Прыбiраццa ў хацe можна пачынаць толькi тады, калi госць даехаў да свайго месца жыхарства. Kалi ж не ведаеш, даехаў ён цi не, то прыбiраць пачынай праз тры дні пасля яго ад’езду.

• Убачыць дамавiка ў вобразе каго-небудзь iз сваiх дамачадцаў — гэта да хуткай і звычна да цяжкай хваробы цi да непрыемнасцяў, якiя пагражаюць гэтаму чалавеку. Тады пасля гэтай выявы трэба адразу прачытаць «Ойча наш» i перакрысцiць сябе тройчы.

• Калi дамавiк з’яўляецца чалавеку ў вобразе якiх-небудзь рэчаў, то патрэбна заўважыць, якая гэта рэч. Хутчэй усяго дамавiк праз пэўны вобраз хоча нешта данесцi да Вас. Напрыклад, Bы бачыце дзiцячую цацку, то гэта да хуткага папаўнення ў сям’i, заручальны пярсцёнак — да шлюбу, калi бачыце кашалёк — да атрымання грошай.

Сяргей Брандт, 22.06.2013

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Pereezd3
Частка другая
• Нельга выкiдваць смецце праз акно, бо там можа Стаяць Анёл-Ахоўнік Ваш.

• Забараняецца мясцi падлогу перад вялiкiмi рэлiгійнымі святамi.

• Ранiцой лепей таксама не выкiдваць смецце з хаты, бо, як кажуць бабулькi «засыпеш смеццем увесь дзень». Лепей вынесцi смецце з хаты ў поўдзень або на працягу ўсяго дня.

• Нельга мясцi цi мыць падлогу пасля ад’езду каго-небудзь з родзiчаў або блiзкiх. Лiчылася, што такiм вось чынам «вымятаеш» чалавека са сваёй хаты.

• Нашы продкi верылi, што ў кожным следзе чалавека застаецца яго частка. А па следзе гэтым вядзьмар можа навесцi порчу на чалавека.

Сяргей Брандт, 20.06.2013

МАЛIТВА ДЛЯ БЛАГАСЛАЎЛЕННЯ ХАТЫ I СЯМ’I – Сяргей Брандт

382L
Марыя, Мацi Божая, вазьмi пад ахову сваiх пакравоў
Сям’ю маю. Данясi да сэрца мужа майго i дзяцей на-
шых мiр, каханне i сумленне.

Не дай, Мацi Божая, нiкому з маёй Сям’i паспытаць
смак развiтання, холад ранняй i раптоўнай смерцi без
святога пакаяння.

A хату нашу i ўсiх тых, хто жыве ў ёй, ахоўвай ад агню,
начных злодзеяў i ад спакусаў скiнутага.
Мы, заўсёды разам або асобна,з добрым сэрцам i
ясным жаданнем будзем уголас праслауляць тваё Iмя.

Хвала табе на вякi вечныя. Амiнь.

Марыя, Мацi Божая, уратуй усiх нас.

Сяргей Брандт, 19.06.2013

У Брэсце з’явіўся навучальны гурток «Бацькі.BY»

У Берасцейскім дзяржаўным універсітэце дзейнічае навучальны гурток «Бацькі.BY», дзе студэнты, будучыя бацькі, вучацца выхоўваць дзяцей у рэчышчы нацыянальных традыцыяў.

Гурток паўстаў з ініцыятывы выкладчыцы ўніверсітэту Вольгі Крусь. Як яна патлумачыла «Белсату», мэта гуртка – «вучыцца быць бацькамі па-беларуску».


Чытаць далей » У Брэсце з’явіўся навучальны гурток «Бацькі.BY»