|
Дзве балбочуць балбатухi.
I гудуць яны,як мухi.
Стаяць разам ля бярозы
I стракочуць, як стакозы.
 балбатухi
I гагочуць, быццам гусi,
I качаюцца на пузе,
Зубы скаляць, як бабры
I пiшчаць, як камары,
Чытаць далей » Балбатухi

- Белы бусел баіў байку беламу зайку.
- Боб ды боб — два бабы, а яшчэ боб — тры бабы.
- Вадавоз вёз ваду ад вадаправода.
- На двары стары баран грукаў зранку ў барабан.
- Добра ўсюды добраму. Добраму ўсюды добра.
- Дудар дудару дарма грае.
- Лаўрэн лавіў рыбу, Лара варыла рыбу з лаўровым лістом.
- I Піліп да ліпы прыліп. Да ліпы прыліп і Піліп.
- Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.
- Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі.
- Пракоп і Барыска елі барбарыскі.
- Пароль — «Арол».
- Рабая курка клюе крупкі.
- Рыбак Рыгор рыбачыў на рацэ.
- Ткач ткаў хустку на таху і хукаў на руку.
- Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце,
А чубаты чачот топча, топча агарод.
- Раз прывёз Рыгор Цімоху мех арэхаў, мех гароху.
- Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашу шыла Маша.
- Саша на шашы, смокчучы сушку, шагам шпарка шпарыла.
- Смешкі кошцы, слёзкі мышцы.
Гуляе жабка ў “класікі”
Бляшаначкай з карасікам.
А побач — небаракі
Чаргі чакаюць ракі.

Зранку верабей на рынку
У прадавачкі скраў разынку,
Падабраў стручок гароху
І арэхаў грэцкіх троху.
А сяброўцы на страху
Курагі прынес крыху… Чытаць далей » Верабей (хуткамоўка на Р)
|
|