Усе рубрыкі

Пшанічны каласок (кніга)

Беларуская народная казка
Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 16 с.
Серыя “Казка за казкай”

Чарговая кніга для дашкольнікаў — беларуская народная казка «Пшанічны каласок». Не адно пакаленне ведае гэту казку, але маладая мастачка Соф’я Піскун па-своему пераасэнсавала і пераўвасобіла знаёмых герояў. Курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун маюць своеасаблівы «чалавечы» выгляд, на іх апранута моднае сучаснае адзенне з элементамі аўтэнтыкі.

Цікаўным і кемлівым маленькім чытачам можна нават самастойна пазнаёміцца з казкай — гэтаму спрыяе зручны буйны шрыфт і маляўнічае афармленне. Чытаць далей » Пшанічны каласок (кніга)

Не сілай, а розумам (кніга)

ne_silaj

Кніга з серыі “Казка за казкай”.
Беларуская народная казка “Не сілай, а розумам”.
Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, Мінск, 2004.
Мастак В.В.Дударанка Чытаць далей » Не сілай, а розумам (кніга)

Канвенцыя аб правах дзіцяці

Трохі са спазненнем, але трэба дадаць і гэтае выданне да нашых матэрыялаў.

У 1946 годзе, калі толькі скончылася самая жахлівая вайна, якая не памілавала нікога — у тым ліку дзяцей, дарослыя задумаліся над тым, што яны могуць зрабіць дзеля таго, каб такое больш не паўтарылася. І тады Арганізацыя Аб’яднаных Нацый стварыла Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ), закліканы абвяшчаць і абараняць права самых маленькіх жыхароў Зямлі — дзяцей.

Упершыню ў гісторыі чалавецтва гэтыя правы былі запісаны на паперу і сталі асноўным міжнародным законам пра дзяцей, надзвычай важным і абавязковым для выканання уімі і кожным.

Упершыню дарослыя так сур’ёзна задумаліся пра тых, хто прыйдзе ім на змену заўтра. Гэтыя правы, такія простыя і натуральныя, могуць быць зусім недаступнымі. І тады Дзіцячы Фонд ААН спяшаецца на дапамогу. Сімвалам Дзіцячага Фонду ў Беларусі стаў сонечны зайчык Юні-Юні.

Для таго, каб яго ўбачыць, дастаткова самага малеенькага кавалачка люстра ці проста начышчаннага гузіка ці усмешкі, а, можа быць… добрага ўчынку. Сонечны зайчык, маленькі праменьчык сонейка, які адлюстраваўся ў нашых сэрцах. На старонках гэтай кніжкі ён знаёміць дзяцей і дарослых з асноўнымі правамі дзяцей. Чытаць далей » Канвенцыя аб правах дзіцяці

Чытанка для дзіцячага садка

Чытанка для дзіцячага садка, спампаваць

Чытанка для дзіцячага садка, спампаваць

Укладальнікі прапануюць творы “Чытанкі” як чытання, так і для распавядання, завучвання на памяць, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з краінай і сваёю малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д.

У кнізе ёсць творы, прыдатныя для ладжання святаў і гульняў. Выхавальнікі ці бацькі самі выберуць тэксты, даступныя дзецям з розным веданнем беларускай мовы. Чытаць далей » Чытанка для дзіцячага садка