Усе рубрыкі

Тры танкісты выйшлі з танку — Калыханка да Дня Перамогі

Тры танкісты выйшлі з танку
І сьпяваюць калыханку:

Ціха-ціхенька ляжы,
Як памежнік на мяжы.

Не палохайся чужынцаў –
Гэта толькі муляжы.

Гэта -Пацыфік-, таксама вядомы як -Крыж міра-. Яго зрабілі як знак -Руха за ядзернае раззбраенне-, але зараз ён больш вядомы як знак, які сімвалізуе мір.

Гэта -Пацыфік-, таксама вядомы як -Крыж міра-. Яго зрабілі як знак -Руха за ядзернае раззбраенне-, але зараз ён больш вядомы як знак, які сімвалізуе мір.

Па асеньняй павуцінцы
Маршыруюць пехацінцы.

Сьнегам лётчыкі з аблокаў
Абстралялі ўсё навокал.

Баявы сапёрны ўзвод
Абясшкодзіў сьнег і лёд.

Будаўнічы батальён
Выклаў рэйкі зь летніх дзён.

А марскі ваенны флот
Сноў прывёз на цэлы год.

Сноў чароўных, сноў квяцістых
Аб пехоце і танкістах.

Каб усё, што пра вайну,
Стала зьместам толькі сну.

Аўтарка: Вера Бурлак

***

Сёння ў нас Дзень Перамогі.

Гэта азначае, што мы святкуем перамогу ў вайне, якая была на Зямлі 65 гадоў таму. На ёй загінула вельмі-вельмі шмат людзей.


Малюнак Андрэя Бутузава

Гэты малюнак паказвае, што праўда пра гэту Другую Сусветную вайну, якая ў нас больш вядомая пад назвай Вялікая Айчынная, дагэтуль замоўчваецца і скажаецца, хоць прайшло ўжо 65 гадоў. А наша краіна-суседка Расія, чый сцяг намаляваны на гармоніку ў мішкі, таксама не жадае распавядаць праўду пра яе.

Чаму не жадае? Ёсць шмат прычын — хтосьці баіцца, што праўда будзе горшай за няпраўду, камусьці сорамна за сваіх сваякоў, шмат хто сам не ведае праўды і абыякавы да яе, хтосьці не жадае яе ведаць, а некаторыя наогул хочуць яе схаваць, каб нічога не змяняць у сваёй краіне і кіраваць людзьмі, як раней гэта рабілі цары.

Людзей, якія яшчэ жывыя і памятаюць тую вайну, сёння становіцца ўсё менш — яны паміраюць ад старасці, але ўрачыстыя мерапрыемствы кожны год і ў нас, і ў нашых суседзяў праводзяцца ўсё пышней і ўрачысцей.

Калі ты падрасцеш, то самастойна даведаешся больш пра тое, што здарылася з нашай планетай і людзьмі на ёй, калі адбывалася Другая Сусветная вайна. Гэта вельмі доўгая і трагічная гісторыя…

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>