Усе рубрыкі

Лічылка ад 1 да 10

“Адзін-два-тры-чатыры-пяць! Лічбы будзем вывучаць!” Вясёлая мелодыя і запамінальны вершык дапамогуць навучыць дзіця лічыць ад 1 да 10. Развіваючы мультфільм-лічылка дапаможа дзецям запомніць лічбы, іх колькасць і іх значэнне. Другая частка роліка праверыць, як дзіця засвоіла лічэнне да 10, а замацаваць атрыманыя веды дапаможа паўтор лічылкі спачатку.

Карткі Дамана па-беларуску (відэа для дзетак)

на Youtube-канале Развіваючае відэа для дзяцей Умачка з’явілася шмат цікавых прэзентацый для дзетак на беларускай мове. Напрыклад, вось відэапрэзентацыя “Цацкі”, якая дапаможа малышам хутчэй навучыцца называць знаёмыя цацкі, з якімі яны гуляюць кожны дзень:


Чытаць далей » Карткі Дамана па-беларуску (відэа для дзетак)

Агатка і Кніжка (песенькі)

Цудоўныя песенькі мамы і Агаты на словы розных беларускіх аўтараў.

Спявае Аляксандра Грахоўская. Яшчэ больш тут: aljaksandra.com

Піліпка — вельмі салодкі беларускі мульт :)

Мульт, які зняла на Беларусфільме Таццяна Кубліцкая, ўзяў Гран-пры конкурсу анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю “Прамяністы анёл”, які прайшоў ў Маскве. Стужка доўжыцца ўсяго 6 хвілін, але ў ім сапраўды цудоўная графіка. У аснове сюжэту — беларуская народная казка пра хлопчыка Піліпку, які заблукаў у лесе і трапіў да Бабы-ягі, але дапамог ёй і за гэта тая яго вывела з лесу дадому. Чытаць далей » Піліпка — вельмі салодкі беларускі мульт :)