Усе рубрыкі

Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі

Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменьнікі, акторы, артысты і нават адзін дыплямат узялі ўдзел у сумесным праекце інтэрнэт-парталу Tuzin.FM ды Беларускага Радыё Рацыя «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісьменьніка зь Вільні.

Казкі 21 стагоддзя відэа

Дзінь-дзілінь - пара гуляць у казкі

Чытаць далей » Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі

Аўтарка “Мама Му” ў Менску!

Сустрэча з Юі Вісландэр — аўтарам серыі дзіцячых кніжак пра Маму Му — адбудзецца ў Менску 12 лютага 2012 г. у кнігарні «ЛогвінваЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 14й — абавязкова прыходзьце!

Казкі 21 стагоддзя відэа
Чытаць далей » Аўтарка “Мама Му” ў Менску!

Пра казкі і іншае…

АНТ зняла і 14 срежня ў навінах паказала сюжэт пра казкі і дэтэктывы. У першыя 8 сякундаў ідзе дэманстрацыя сайта kazki.by на http://kazki.by/yak-harodnya-atrymala-svoy-hyerb/

Глядзіце і каментуйце.

Цуд на Каляды — ПамідорOff (відэа)

Гэта было аднойчы ўвечары, калi
Калолi зоркi зрок, i йшоў сьнег па ўсёй зямлi,
i цiхi вецер
Разносiў песьнi,
Што сьпявалi дзецi
Па ўсiм сьвеце,
Ага — ага
Пляскаючы ў далонi.
Зiхацелi лiхтарыкi ў завейным палоне.

Чалавек адзiнокi ў горад гэты прыйшоў.
Ён шукаў па сьвеце шчасьця,
Але покуль не знайшоў.
Змораны, стомлены
Але верыў упарта
Ў тое, што будзе яму цуд
На Каляды! Чытаць далей » Цуд на Каляды — ПамідорOff (відэа)