Усе рубрыкі

Вадаспады Грызлі — Grizzly Falls (фільм)

За тымі далёкімі часамі, калі яшчэ жывая была рамантыка далёкіх падарожжаў і неадкрытых земляў, славуты паляўнічы і шукальнік прыгодаў Тайран Бэнкстан вырашыў зрабіць з свайго сына Гары сапраўднага мужчыну. Ён узяў хлопца з сабою на галоўнае паляваньне свайго жыцьця — паляваньне на вялізных амэрыканскіх мядзьведзяў грызьлі.

Але як толькі Тайран зьдзейсьніў сваю запаветную мару й захапіў жыўцом двух медзьведзянятаў, іхная маці скрала Гары ды ўцягнула яго з сабою. Падчас вандраваньня па гарах і лясох між хлопцам і мядзьведзіцаю завязалася моцнае сяброўства. Яна навучыла яго выжываць у Скалістых гарах, і разам ім давялося перажыць безьліч небясьпечных прыгодаў: уцякаць ад паляўнічых, адбівацца ад ваўкоў і пераходзіць бурлівыя рэкі.

год: 1999
жанр: Прыгоды (Дзіцячы, сямейны)
рэжысэр: Сцюарт Рафіл (Stewart Raffill)
у ралях: Браян Браўн (Bryan Brown), Том Джэксан (Tom Jackson)
краіна: Канада, ЗША, Вялікабрытанія
мова: беларуская
працягласьць: 01:29:18
фармат: avi
памер: 689 Мб Чытаць далей » Вадаспады Грызлі — Grizzly Falls (фільм)

Калыханкі з ўсяго свету: Японская

Спявае Міхасі Міція. Мастак-пастаноўшчыца: Наталля Раманенка. Праект Лізаветы Скварцовай.

Тэкст па-японску: Чытаць далей » Калыханкі з ўсяго свету: Японская

Танчаць усе! Kolomyjka Nowa

Кліп на прыпеўкі — фолкавую песню Kolomyjka Nowa ад польскага гурта Orkiestra s’w. Mikolaja — дзеці проста цудоўна танчаць :)

“Мяне мама нарадзіла поруч сенажаці…” ну і гэтак далей — прыслухайцеся самастойна))

Чытаць далей » Танчаць усе! Kolomyjka Nowa

“Казка” перамагла на “Еўрабачанні”

Пераможцам музычнага конкурсу “Еўрабачанне-2009” стаў нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак з песняй «Казка». Віншуем яго і слухаем яшчэ раз!

Вольны пераклад:
Шмат гадоў таму, калі я быў маладзейшы,
Мне падабалася адна знаёмая дзяўчынка.
Яна была мая, мы кахалі адзін аднаго,
Гэта было калісьці, але ж гэта было сапраўды Чытаць далей » “Казка” перамагла на “Еўрабачанні”