Усе рубрыкі

Тры танкісты выйшлі з танку – Калыханка да Дня Перамогі

Тры танкісты выйшлі з танку
І сьпяваюць калыханку:

Ціха-ціхенька ляжы,
Як памежнік на мяжы.

Не палохайся чужынцаў –
Гэта толькі муляжы.

Гэта -Пацыфік-, таксама вядомы як -Крыж міра-. Яго зрабілі як знак -Руха за ядзернае раззбраенне-, але зараз ён больш вядомы як знак, які сімвалізуе мір.

Гэта -Пацыфік-, таксама вядомы як -Крыж міра-. Яго зрабілі як знак -Руха за ядзернае раззбраенне-, але зараз ён больш вядомы як знак, які сімвалізуе мір.

Па асеньняй павуцінцы
Маршыруюць пехацінцы.

Сьнегам лётчыкі з аблокаў
Абстралялі ўсё навокал.

Баявы сапёрны ўзвод
Абясшкодзіў сьнег і лёд. Чытаць далей » Тры танкісты выйшлі з танку – Калыханка да Дня Перамогі

Крыжаванка: Легенды і міфы Беларусі

Прапануем вашай увазе крыжаванку ад Лявона Целеша з Дзяржынску, прысвечанаю легендам і міфам Беларусі. Паспрабуйце спачатку разгадаць самі – потым прапануйце дзіцяці ;) А яшчэ лепш – займіцеся гэтым разам, будзе адначасова ўрок на кемлівасць, памяць, гісторыю, мовазнаўства і г.д.

Крыжаванка - Легенды і міфы Беларусі

Па гарызанталі: Чытаць далей » Крыжаванка: Легенды і міфы Беларусі

Гуляем у хованкі – з 6 месяцаў!

Гуляем у хованкі з 6 месяцаў

Гульні для дзетак з 6 месяцаў

Дзе схавалася цацка?

Гульня для маленькіх дзетак, якія толькі навучыліся поўзаць.
Гульна карысная, каб стымуляваць іх актыўнасць, а таксама навучыць уставаць і запаўзаць на розныя рэчы (канапу, зэдлікі).
Вы кладзеце цацку навідавоку ў дзіцяці – на столік альбо на паліцу, ці ў іншае месца.
Малому давядзецца прыкласці пэўныя намаганні для таго, каб дастаць любімы мячык.

Пад якім кубачкам?

Спатрэбяцца некалькі аднолькавых кубачкаў (прыдадуцца пластыкавыя альбо з-пад ёгурту).
Для пачатку хопіць двух, потым можаце ўскладняць задачу і дадаваць новыя кубачкі.
Вы хаваеце шарык пад адзін з іх, а пасля пачынаеце павольна перасоўваць ёмістасці, мяняць іх месцамі.
Потым прапануеце дзіцяці адгадаць, дзе зараз знаходзіцца шарык. Чытаць далей » Гуляем у хованкі – з 6 месяцаў!

Ст. 3 з 41234