Жыў у рэчцы сом вусаты, пад карчагай меў ён хату. Ну, не хату, а хаціну: дах – з чароту, сцены – з ціны. Сом хаціну даглядаў: свежай цінай абкладаў, пад карчагай прыбіраў і карчагу праціраў. Словам, клопатаў не меў, ды аднойчы захацеў ён займець свой агарод.
З трыснягу паставіў плот, глей рачны хвастом капаў ды вусамі разграбаў. Так рабіў за градкай градку, каб усё было ў парадку, каб на іх усё цвіло, каб на іх усё расло. Каб пад восень знёс у хату сом свой ураджай багаты, каб і восень і зіму ўсе зайздросцілі яму. Чытаць далей » Сом-агароднік (казка ў вершах)