Усе рубрыкі

Прыгоды Аленкі (дзіцячыя пэрлы)

Паколькі ў Аленкі асяродзьзе дзьвюхмоўнае, часьцяком прыходзіцца праводзіць дыфэрэнцыяцыю словаў. Напрыклад, “Аленка, па-беларуску гэта дрэва, а па-руску — дерево”. Часам гэтая формула адгукаецца вельмі дзіўна:).

Купілі бабулі велатрэнажор.
- Ой, йовай! – радуецца Аленка. (Ровар то бок)
- Нет, — кажа бабуля, — это велотренажёр.
- Ета па-йюску — вейят’еназой, а па-бейяюску – йовай! – пераконвае ўнучка.

Чытаць дзицячыя прыгоды

Разглядаем малюнак. На малюнку акварыюм.
- Г’ядзі, — кажа дзецька, — йібка ў вадзе!
- Так, — адказваю, — гэта акварыюм з рыбкамі.
- Не, ета па-йюску — аквайюм, а па-бейяюску – вада!

***

Спрабаваў учора татка Аленку пакласьці спаць.
Сядзіць, сьпявае ціхім пранікнёным голасам:
- Колькі б нам за жар-птушкаю ўсьлед не ганяцца…

Другі радок выканаць не пасьпеў, бо з боку дзіцёнкавага ложка данеслася дакорлівае:
- …а мы тойькі гайюбоў ганяем!

***

Аленка кладзецца спаць.
Сядаю побач, вельмі блізка, на падлозе, напяваю калыханку.
Яна глядзіць мне ў твар:

- Ой, хто там сядзіць?
- Дзе?
- Хто ў цябе ў воцьках сядзіць? – у пытаньні выразна гучыць рытарычнасьць.
- А хто там сядзіць? – перапытваю я дзеля праформы (Лінзы яна там разгледзела, ці што?)
- (сьмяецца) Айенка там сядзіць.

***

Ідзем з кашлявым дзіцёнкам з паліклінікі.
Паназіралі за палётам пакету з-пад круасанаў, пасьля падабралі, каб выкінуць у сьметніцу.
Ідзем далей, чарговы раз разважаем, што сьмецьце на зямлю кідаюць толькі хуліганы, а добрыя людзі даносяць да сьметніцы. Раптам Аленка спыняецца, хвіліну глядзіць на леташнюю лістоту і рашуча прамаўляе:

- Д’евы – хуіганы! Йісцікі на зямлю накідаі!

***

Гуляем на дзіцячай пляцоўцы.
Аленка з захапленьнем назірае, як нейкая дзяўчынка гадоў дванаццаці залезла на верхатуру і там гайдаецца.

Кажу суцяшальна:
- Вось вырасьцеш і таксама так зможаш.
- А, моза, кагда выясту, мне так не захоцяца! — ганарыста адказвае дзіцёнак.

***

Захацелася мне сьпячы пірог.
Аленка ўважліва адсочвала ўвесь працэс.
Але шмараваньне маслам формы выклікала ў яе бурны пратэст і сьлёзы.

- Масья! Масья! Мамацька, сто ты деяесь? Масья на х’еб мазуць!

Я растлумачыла, што так трэба, каб пірог не прыстаў да формы.
Тады скандальця глыбока ўздыхнула і сказала:

- А х’ебусек будзе п’якаць без масья. Гойка-гойка п’якаць.

Усе прыгоды запісала kamrushepa
Распавядзіце таксама пра свае! ;)

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>