Ішоў Ціхан па масту,
Праваліўся ў ваду.
Бульк!
***
Чыкі-чыкі-чыкарок,
Паня, Фёдар-Федарок.
Тлела, гарэла, замуж хацела…
***
Апанас, Апанас!
Твая жонка у нас
Увалілась у квас
Лаві сем год нас!
***
Пятро, Пятро,
Падай вядро.
Карове піць,
Табе жмурыць.
***
— Круціцеся, жорны,
З’едзен хлеб наш чорны:
Крысін і Марысін,
Грунін і Анісів,
З’едзен і Пятроў хлябок.
Намялі для іх, дзядок.
***
Чэрці ў возеры купалісь,
Чэрці рожкамі штурхалісь,
Чорт чарцёнка штурхануў
І чарцёнак патануў.
Каментаваць