Усе рубрыкі

Дарагая, я банкрут! Ты па-ранейшаму будзеш мяне кахаць?

Дарагія сябры!
Дарагія жанчыны!
Дарагія дзеці!..
Не, ну ты паглядзі — усё падаражэла!!!

— Малады чалавек, а вас не вучылі ў дзяцінстве саступаць месца ў транспарце пажылым людзям?
— Бабуля, але гэта ж мая машына!

***

У дзяцінстве дзяўчынка Люба заўсёды прасіла купіць ёй браціка, а калі вырасла — сур’езна занялася рабагандлем…

***

Усе пчолы прыляталі з мёдам, а адна — такая маленькая і шкодная — з дзёгцем…

***

У канцы жыцця Робін Гуда нагнала страшная хвароба — склероз. І ён перастаў аддаваць грошы бедным…

***

Дзяўчына прыйшла дахаты, зняла макіяж, прыняла душ, накруціла бігудзей — увогуле, прыйшла ў жах…

Пугач ці сава - хто яго ведае....

Жылі-былі мышы і ўсе іх крыўдзілі. Неяк пайшлі яны да мудрага пугача і кажуць:
— Мудры пугач, дай параду. Усе нас крыўдзяць, каты розныя, совы. Што нам рабіць?
Пугач падумаў і кажа:
— А вы станьце вожыкамі. У вожыкаў іголкі, іх ніхто не крыўдзіць.
Мышы ўзрадаваліся і пабеглі дахаты. Але па дарозе адна мышка сказала:
— Як жа мы станем вожыкамі? — і ўсё пабеглі ізноў да пугача, каб задаць гэта пытанне. Прыбеглі і спыталі:
— Мудры пугач, а як жа мы станем вожыкамі?
І адказаў пугач:
— Дзеці, вы мяне глупствам не грузіце. Я стратэгіяй займаюся.

Вожыкі...

— Фота з малпачкай не жадаеце?
— Не.
— А відэа?

***

— Дарагая, я банкрут! Ты па-ранейшаму будзеш мяне кахаць?
— Так, мілы, але мне будзе цябе не хапаць!

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>