Усе рубрыкі

Ігар Кузьмініч: Адкуль ў Гародні ёсць Белыя росы

Белыя росы чытацьАднаго разу просіць святая апякунка Беларусі Ефрасіння ў маці Божай:

 

- Дазвольце мне калі лааска спусціцца хоць раз на зямлю маю родную, прайсціся і паглядзець як маецца мой народ любімы – беларусы.

 

А Маці Божая ведала, што акурат у гэты час вайна на нашых землях была. Не хацела яна каб Ефрасіння журылася, то кажа:

- Мо як іншым разам сходзіш, а зараз пасядзі са мной, пагамонім крыху.

 

Так прайшоў час, а на зямлі гэта гады. Скончылася вайна і адразу новая пачалася…

 

Другі раз кажа Ефрасіння адпусці мяне да маіх людзей, зачакаліся яны мяне. А маці ізну кажа:

 

- Так, хутка пойдзеш, адно пасядзі крыху са мной.

 

І яшчэ яны пасядзелі. Тады вайна скончылася, а тут новыя злодзеі на нашую зямлю ўварваліся і новая вайна пачалася, ды такая што ранейшыя войны проста забаваю выглядалі ў параўнанні з гэтай. Уся зямля, трава і нават рэкі набрынялі крывёй .

 

Трэці раз кажа Еўфрасіння :

–        Не магу больш трываць, чую, што патрэбная я сваім людзям родным, не трымай ты мяне дзеля бога, моцна просяць мяне прыйсці.

 

Тады Маці кажа:

–        Добра. Ідзі.

 

А для таго каб Ефрасіння не ўбачыла ўсіх жахаў – напусціла густога туману. Ідзе Ефрасіння, а па ўсёй Беларусі толькі густы туман на ўсім ляжыць і нічога не відаць.

 

Тады дунуля Еўфраксіння цваім цёплым дыханнем і растаў туман. Ператварыўся ён ў чыстую белую расу. І так той белай расы было шмат, што змыла яна ўсю кроў з зямлі ды травы. Ад гэтага вайна і спынілася.

 

А было тое, як стаяла Ефрасіння акурат пад Гародняй, адсюль і назву мае гэтае месца – Белыя Росы. Некалі гэта была вёска, а зараз частка гораду.

 

Гэта слаўнае месца і сёння называецца Белыя росы, бо гэта тое самае месца дзе стаяла Святая апякунка наша Ефрасіння, калі расой ачысціла нашую зямлю ад крыві і жахаў вайны.

 

Малюнак Алесі Галоты

 

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>