Усе рубрыкі

Галасаванне

Пакуль няма галасаванняў.

Камарова смерць

Публікацыя: kazkiby

kamar

Гэй, у лесе, пры даліне,
У нас сталася бяда:

У даліне, у гушчары,
Калыхаліся камары;

Дуб да дуба пахіліўся,
Камар з дуба зваліўся…

Аб дубовую кару
Пабіў камар галаву

Пабіў камар патыліцу
Аб дубову караніцу

Ой, пабіў камар бакі
Аб дубовыя сукі

Ой, пабіў камар калені
Аб дубовыя карэнні!

А як далі мухам знаць,
Прыляцелі ратаваць:

— Камарочку, родны браце,
Як-жа цябе ратаваці?

— Пасылайце да аптэкі,
Ці не будзе трохі лепей…

— Камарочку, родны браце,
Дзе-ж нам цябе пахаваці?

— Не хавайце край даліны,
Бо вырыюць мяне свінні;

Не хавайце край дарогі,
Бо дратаваць будуць ногі;

Пахавайце ў цёмным лесе
Пры зялёненькім арэсе!

Будуць арэхі шчыпаць
І камара ўспамінаць.

Са зборніку “Народныя дзіцячыя песенькі” В. Луцэвіч, Менск, 1939

***

Яшчэ па тэме:

You must be logged in to post a comment.