Пытаý камарык у карасiка:
«Скажы, карасiк , колькi часiку?»
Карасiк той плыве пад мосцiкам,
Маýчыць i толькi круцiць хвосцiкам.
А жаба квакае i квакае.
Пытаý камар яе па-ýсякаму.
А жаба: «Я пра час не ведаю,
Табою я, камар, паснедаю».
Камарык гэты быý матросiкам,
Укусiý ён жабу носiкам.
А жаба надзьмулася шарыкам
I скача, скача за камарыкам.
жнiвень 2011г.
Каментаваць