Трохі са спазненнем, але трэба дадаць і гэтае выданне да нашых матэрыялаў.
У 1946 годзе, калі толькі скончылася самая жахлівая вайна, якая не памілавала нікога — у тым ліку дзяцей, дарослыя задумаліся над тым, што яны могуць зрабіць дзеля таго, каб такое больш не паўтарылася. І тады Арганізацыя Аб’яднаных Нацый стварыла Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ), закліканы абвяшчаць і абараняць права самых маленькіх жыхароў Зямлі — дзяцей.
Упершыню ў гісторыі чалавецтва гэтыя правы былі запісаны на паперу і сталі асноўным міжнародным законам пра дзяцей, надзвычай важным і абавязковым для выканання уімі і кожным.
Упершыню дарослыя так сур’ёзна задумаліся пра тых, хто прыйдзе ім на змену заўтра. Гэтыя правы, такія простыя і натуральныя, могуць быць зусім недаступнымі. І тады Дзіцячы Фонд ААН спяшаецца на дапамогу. Сімвалам Дзіцячага Фонду ў Беларусі стаў сонечны зайчык Юні-Юні.
Для таго, каб яго ўбачыць, дастаткова самага малеенькага кавалачка люстра ці проста начышчаннага гузіка ці усмешкі, а, можа быць… добрага ўчынку. Сонечны зайчык, маленькі праменьчык сонейка, які адлюстраваўся ў нашых сэрцах. На старонках гэтай кніжкі ён знаёміць дзяцей і дарослых з асноўнымі правамі дзяцей.
Паглядзець астатняе (яшчэ 25 малюнкаў)
Паказаць схаваны тэкст
Спампаваць (pdf, 5 Мб)
Каментаваць