Мава
Кожную раніцу мама біла кубак кавы, але аднойчы кава ня вытрымала і запытала яе:
— Чаму ты б’еш толькі мае кубкі, а твае стаяць усе цалюткія на паліцы?
Мама нічога не адказала, нават не закрычэла “ААА! Гаварашчая кава!“, бо ў яе быў дрэнны настрой. Яна ўзяла ды выпіла каву і забрала сабе ўсе ейныя кубкі.
Гарбатата
У гарбатага таты быў кубак гарбаты. Й жонкая гарбатая, й сын. Нават, калі ён гарбеў па-над джэзваю і варыў сабе каву, ў яго ўсё адно атрымоўвалася гарбата. У яго ўвогуле ўсё атрымоўвалася неяк гарбата, не па-людску, бо ён быў грабар гарбаты.
Якубак
У Якуба не было кубка, а ў калекцыі кубікаў бракавала экзэмпляраў зь літарамі К, Б, У і А, ён ніколі ня быў на Кубе, але затое кожнае лета езьдзіў да бабулі ў Кубань. Яму бракавала сяброў. Ён марыў, каб на дзесяцігоддзе яму падаравалі б сабаку, але атрымаў рыбку. І кубак з надпісам “Якубу”.
Каментаваць