Усе рубрыкі

Музей гісторыі кіно прапануе мульты па-беларуску

У Музеі гісторыі беларускага кіно праходзіць тэматычная выстава і рэтраспэктыва фільмаў Леаніда Нячаева. Напрыклад, 16 траўня будуць паказваць “Рыжы, сумленны, закаханы”, 23 траўня — “Пітэр Пэн”, і г.д. Але самае цікавае ў тым, што Музей гісторыі кіно запрашае на індывідуальные кіна-сеансы!

Мультфільмы па беларуску

Тамака паказваюць рэтраспэктывы фільмаў ці фільмы па папярэдняй замове. Згадзіцеся, варыянт паглядзець добры фільм сваёй “дзіцячай тусоўкай” у залі на 10 чалавек вельмі цікавы.

Вось што пішуць на іх сайце:

Музей гісторыі беларускага кіно прапаноўвае ў зручны для вас час і з папярэдняй замовай паглядзець класічныя і сучасныя фільмы, якія не паказваюць у кінатэатрах і па тэлебачанню.

Калі прагляд заказваюць ад 1 да 10 чалавек, ён праходзіць на тэлевізары з дыяганаллю 72 см. Групы больш 10 чалавек глядзяць фільмы на вялікім экране праз праектар.

У архівах Музея даступныя фільмы па творах Алеся Адамовіча і Васіля Быкава, экранізацыі Гогаля, Чэхава, Булгакава і іншых аўтараў. У тым ліку і беларускіх — фільмы па творах Змітрака Бядулі (“Салавей”), Якуба Коласа (“На росстанях”, “Малады дубок”), Уладзіміра Караткевіча (“Жыццё і ўшэсце Юрася Братчыка”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Маці Ўрагану”, “Сівая легенда”), Кандрата Крапівы (“Хто смяецца апошнім”), Янкі Купалы (“Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”), Міхася Лынькова (“Міколка-паравоз”), Янкі Маўра (“Палескія рабінзоны”), Андрэя Макаёнка (“Рагаты бастыён”), Івана Мележа (“Людзі на балоце”, “Апейка”, “Подых навальніцы”, “Блізкае і далёкае”), Міхася Чарота (“Лясная быль”), Івана Шамякіна (“Крыніцы”, “Гандлярка і паэт”, “Вазьму твой боль”, “Вясельная ноч”).

Ёсць праграма “Гісторыя Беларусі ў асобах” (фільмы “Кастусь Каліноўскі”, “Я, Францыск Скарына”, “Птушкі без гнёздаў” — пра лёс Л.Геніюш, і інш.), тэматычныя праграмы аб Кастусе Каліноўскім, Францыску Скарыне, Слуцкім паўстанні.

Таксама даступныя рэжысёрскія анталогіі беларускіх рэжысёраў Уладзімір Бычкова, Льва Голуба, Леаніда Нячаева, Міхася Пташука, Валерыя Рыбарова, а таксама акцёрскія анталогіі.

І самая галоўная прычына наведваць Музей кіно: тут ёсць мультфільмы па-беларуску! Напрыклад, мульт-складанка “Калядныя гісторыі” і іншыя.

Увогуле, тэлефануеце і ўдакладняйце, альбо далучайцеся да групы бацькоў на dzietki.org — тамака як раз ідзе абмеркаванне аб сумесным наведванні.

Цалютки па беларускаму Тэлефон: +375 (17) 227-10-75
Адрас: вул.Свярдлова, 4 (каля Чырвонага касцела)
Сайт Музея кіно: sverdlova-4.joy.by

Таксама па тэме глядзіце сайт Беларускага кінаклубу kinaklub.org.

ужо 3 абмяркоўваюць Музей гісторыі кіно прапануе мульты па-беларуску

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>