Усе рубрыкі

Хлапчук на кані — верш Сяргея Міхалкова

Я прыехаў на Каўказ,
На каня сеў першы раз.
Вось і людзі недалечка —
Ля варот і пры ваконах.
Я ўчапіўся за вуздечку,
Сунуў ногі ў страмёны:
— Адступіце ад каня –
Павярнуся цэлым я!

Хлапчук на кані

Я сустрэўся з чарадою —
Вунь авечкі і быкі…
— Прапусці да вадапою! –
Закрычэлі пастушкі.

Вушы ўгору, набак ногі –
Не зыходзіць конь з дарогі.
Пацягну яго направа –
Ён задкує да канавы.

Я ж галопам не хачу,
Дык даводзіцца – лячу.
А каня раскована,
Ім ехаць рызыкоўна
Зупынілісь ля варот,
Стаі задам напярод.

— Ён жа ездзіць не умее! –
Рагатаць пачаў народ. –
Можа скінуць конь ваяку –
Дзівака і задаваку!

— Адступіце ад каня –
Павярнуся цэлым я!

На шляху, ў віхурах пылу,
Дзве арбы я сустракаў.
Конь у пене, конь у мыле,
Дубала адразу стаў…

Фурманы у крык:
— Дзівак!
Ты ўпадзеш ў канаву так!
Я ў канаву не хацеў,
Але мусіў – паляцеў…

Не схапіўся я за грыву,
А схапіўся за крапіву…

— Не! На гэтага каня
Больш цяпер не сяду я!

Пераклаў Максім Надтачэй

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>