Усе рубрыкі

Неразумны парсючок (казка)

Слухай, дзетка, калi ласка,
Вось такая выйшла казка.
Неяк ладны парсючок
Выйшаý цiха на лужок.

I гаворыць парасятка :
«Не указ мне бацька,матка.
Я адзiны з парсюкоý,
Што не слухае бацькоý.

Стишки пра рамонак

Хачу свет заваяваць,
У iм адзiны кiраваць».
Кажа здзiýленая мацi
Неразумнай парасяцi:

«Раскажы ж ты мне хаця,
Як ты пойдзеш у свет, дзiця?
Як ты будзеш у свеце жыць,
Калi толькi стаý хадзiць?

Капыты твае слабыя,
Лыч нiчога не нарые.
I мазгоý менш, чым у куры.
Любы звер цябе абдурыць.

Хочаш ты валодаць светам?
Хiба шчасце толькi у гэтым?
Парсючок маýчаý, як сыч,
I уцек, задраýшы лыч.

II

I пабег у свет парсюк,
Выйшаý ён на дзiýны луг.
А вакол ̶ гуляе лета,
Водар ад духмяных кветак!!!

Недзе там цячэ рака,
I ýбачыý ён быка.

«Вось дык звер: карова быццам,
Мяне нават не баiцца?»

«Вось цiкавы пятачок,-
Кажа парсюку бычок,-

Смешных я такiх не бачыý,
Будзеш мне служыць,-зазначыý, -

- А не будзеш паслухмяны-
Завяду цябе да мамы».

«Слухай, дзiýная карова,
Я скажу табе два словы:

Розум свой ты дзе забыла?
Там, дзе вымя пагубiла?
Я не слухаю бацькоý,
А паслухаю кароý?!

Дык вось, вымя каб знайшла,
Малака мне прынясла.
Я ж пайшоý гуляць па свеце,
Пакуль сонейка ý леце».

III

Адпачыць парсюк прысеý,
Як аднекуль выйшаý леý.
П: «Што за вельмi дзiýны кот,
Лысы ýвесь, спiна, жывот,

Ды з касматай галавою,
Ганарыцца сам сабою?»
Кажа: «Я ý свеце цар,
I табе я гаспадар!

А не будзеш мяне слухаць,
З’ем цябе я, аблавухi!»
Парсючок яму ý адказ:
«Кот аблезлы — мне указ?!

Я не слухаю бацькоý
Буду слухаць тут катоý?!
Жалудоý мне прынясеш,
Калi хочаш, сам паеш.

I каб грыву мне падстрыг,
А не зробiш — дам пад дых».
Кажа гледзячы ў твар :
«Я цяпер у свеце цар!!!

Забяру тваю карону,
Пакуль цэлы — марш дадому.»

«Вось дык смех –парсюк з каронай!»-
Раскрычалася варона.

Выйшаý парсючок на трон,
Быццам свету чэмпiён.
I загад усiм чытае,
Што яго нiшто не дбае,
Будзе ýсе, як мае быць.
П: «Вы павiнны мне служыць!!!»

IV

Тут выходзiць з лесу лiска,
Уся гаворыць па-англiйску.
Модная на ёй спаднiца,
Залатыя завушнiцы:

«Hello,pig! How do you do?
Лепш я пана не знайду.
Ты з усiмi пасварыýся
I сабой заганарыýся.

Але добра, так i быць
Буду я табе служыць.

Ýсё зраблю, што загадаеш.
Асалоду атрымаеш

Ад таго, як я слугую,
Не спаткаеш больш такую.
Самы ладны парсючок -
Лепшы ý свеце сябручок,

У цябе пятак, як гузiк,
Як iдзеш — трасецца пузiк.
I вушамi лапацiш,
Што здаецца паляцiш.

На баку татуiроўка,
Цi прысохла то вяроўка.
Я табе хачу прызнацца:
Ты такая «Piggi»-цаца!!!

Кожны ведае камар
Наша Piggi-superStar!!!
Хочаш смачных жалудоý?
Да мяне пайшлi дамоý.»

Парсючок развесiý вушы,
Розум стаý яго не дужы.
Ён iдзе, як скажа лiска:
Тут цiшэй, тут вельмi cлiзка.

Тут цябе я пранясу,
Ногi не мачы ў расу.
Выйшлi да нары яны:
Поýны жалудоý збаны,

Мёд, авёс, грыбы, арэхi-
Вочы ў парсюка пабеглi.
Самай рознай саланiны.
Л: «Не хапае мне свiнiны.

Нешта я не так сказала.
Я хачу паесцi сала.
Вой, iзноý, кажу не так.
Ты прабач мяне, пятак»

Яму лье яна вiно
I паказвае кiно.

Кожны раз гаворыць: «Please».
Гэта зброя хiтрых лiс.

I танцуе, i гарцуе,
I ý пятак яго цалуе,
I адмыла брудны бок,
А парсюк усё чмок i чмок.

П: «Лепш мяне глядзiш за мацi!»
Цi ёсць розум ý парасяцi?
Вельмi смачна ён паеý,
I ад радасцi змарнеý.

Бачыць сон ён каляровы,
Чуе ý сне матулi словы:
«Я цябе, сынок, знайду,
Трапiý, мiлы, ты ý бяду».

Ён ад гэтых слоý прачнуýся ̶
У палоне апынуýся.
Звязаныя лыч i ногi,
I лiсы ýжо голас строгi.

V

Выйшла мацi на лужок:
«Дзе ж ты, дзе ж ты, мой сынок?
Ты на што пайшоý галодны
Вандраваць у свеце цёмным?

Лес ля дома, блiзка рэчка.
Дзе ты знойдзеш лепш мястэчка?
Ранiцай спявае салавей
Сваю песню для свiней».

Чуе сэрцам, чуе мацi,
Што не добра парасяцi.
I бяжыць, не чуе ног:
«Дзе ж ты, дзе ж ты , мой сынок?»

Папыталася ý быка,
Бык дае ёй малака:
«Твой сынок гарэзны нейкi,
Розныя гаворыць здзекi».

М: «Штосьцi ты мне хлусiш бык,
Шкодны ý цябе язык».
Тут сустрэўся мацi леý,
Плача: «Я яго не еý.

Парсючок твой злосны нейкi
I адны гаворыць здзекi.
I карону адабраý,
Грыву стрыгчы загадаý.

Я скажу, як цар прыроды,
Нарабiý твой хлопец шкоды».
М: «Слухай ты, што ý свеце першы,
Мой сынок чытае вершы

Пра рамонак, васiлёк,
Ён пакрыýдзiць б вас не змог».
I пытае мацi ý дрэý:
«Можа, парсючок тут еý?

I пытае ý травы:
«Пра яго не чулi вы?
I пытае вецярок:
«Падкажы мне, дзе сынок?!

I ý адказ гавораць ýсе:
«Ты б не верыла лiсе.
Ты хутчэй бы паспяшала,
А то зробiць з хлопца сала».

VI

Кажа лiска: « Усё, парсюк,
Не ўцячэш з маiх ты рук.
Зараз я цябе паважу,
Потым на агнi засмажу.

Той не ведае, як быць,
I ад жаху ýвесь дрыжыць.
Да лiсы прыбегла мацi.
Грукацiць, каб чулi ў хаце.

I спужалася тут лiска,
I забыла пра англiйскi:
«Хто прыйшоý там, што за ён?
Мацi кажа: «Паштальён.

Бандэроль да вас ад воýка
I цiкавая паштоýка»

Л: «Ну, i што там ад ваýка?»
М: «Я прынесла парсюка.

Таго,што кажа свету цар
I ýсiм нам гаспадар»
Л: «Нешта блытае ваýчок,
У мяне ж той парсючок».

М: «Вам патрэбна распiсацца,
Жартавала я, за зайца».
Лiска вылезла з нары.
М: «Зайца на, трымай, бяры»

Атрымала ý хвост i ý бок.
I ляцела з усiх ног.
Развязала мацi сына.
Вось жалобная карцiна.

Плача цiха свiнаматка:
«Маё ж, мiлае дзiцятка,
Як бы ý свеце ты пражыý,
Калi ты бацькоý забыý?»

Словы мацеры, як пытка.
Парасяцi cтала брыдка.
Апусцiý чырвоны нос,
I стрымаць не можа слёз:

«Ты прабач мяне, матуля,
Больш за ýсіх цябе люблю я.
Роднага люблю я тату.
Калi пусцiш зноý у хату,

Не ýцяку ад вас нiколi,
Стану лепшы я ў школе,
Будзеш мною ганарыцца,
Больш не буду я сварыцца.

Што ж iзноý намоклi вочы?»
М: «Я ад радасцi сыночак!»
Зразумела парасяцi :
Усiх мацней — каханне мацi.

Мацi любiць i лiхое,
I неразумнае такое,

Усё адно ж ̶ яе дзiцятка.
Напячэ яна аладкаý.

Дзеткi бегаюць вакол
Сядуць разам ýсе за стол.
Няма шчасця больш у свеце,
Калi разам бацькi, дзецi.

VII

Увесь свiнны гуляе хлеý,
Прыйшлi ý госцi бык i леý.
На ýвесь свет iдзе гамонка.
Плачуць, то смяюцца звонка.

Сёння ý гэтай хаце свята,
У доме ýсе iх парасяты.
Пiлi, елi, хрукацелi,
Разам з салаýём запелi.
Атрымаýся слаўны хор.
Воýк ледзь ý лесе не памёр.

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>