Усе рубрыкі

Галасаванне

Пакуль няма галасаванняў.

Хлус (японская казка)

Публікацыя: KazachNik

У горадзе Асака жыў хлус. Ён заўсёды хлусіў, і ўсе пра гэта ведалі. Таму ніхто яму не верыў.

Вось аднойчы пайшоў ён у горы. А калі вярнуўся, то й кажа суседцы:
- Якую змяю зараз бачыў! Велічэзную, з бочку таўшчынёй, а даўжынёй як гэтая вуліца.

Магутны чарвяк... Малюнак: charash-song.livejournal.com

Магутны чарвяк... Малюнак: charash-song.livejournal.com

Суседка толькі плячамі паціснула:
- Сам ведаеш, што такіх даўгіх змеюкаў ажно як гэтая вуліца не бывае.
- Неее, змяя сапраўды была вельмі доўгая. Ну, можа, не як вуліцу, дык як завулак.

- І хто ж гэта змяю даўжынёй як завулак бачыў?
- Ну, не завулак, дык з гэтую яліну.

- З гэтую яліну? Брэшаш, не можа такога быць!
- Ну добра, чакай, скажу табе зараз праўду. Змяя была такая, як масток праз нашу рэчку.

- І гэтага не можа быць.
- Ну добра, цяпер я табе самую сапраўдную праўду скажу. Змяя была – даўжынёй – з бочку!

- Ах, вось як! Змяя была таўшчынёй з бочку і даўжынёй з бочку? Мабыць, гэта і была бочка, а не змяя?..

***

Яшчэ па тэме:

You must be logged in to post a comment.