Кожны дзень, чацвёрты год,
На мышэй палюе кот.
Мышы доўга разважалi,
Доўга трэнера шукалi.
Запрасiлi аж з Карэi
Пацучка сабе — сэнсэя.
Ранiцой цяпер — зарадка,
Потым трэнiнг па парадку.
Аж звiнiць ад крыку плот,
Сцеражыся цяпер кот!
Выхадзi змагацца з намi,
Кот схаваўся за дзвярамi.
Сяргей Брандт, 06.04.2013
Каментаваць