Праваслаўны рыфмар і празаік Алег Нагорны падрыхтаваў падарунак бацькам і дзецям да 1 чэрвеня — Дня абароны дзяцей: электронны зборнік казак, гісторый і вершаў “На хвалях дзяцінства”.
У зборнік увайшло па пяць празаічных і вершаваных твораў аўтара, прызначаных для чытання дзецям. Разлічана на самы розны ўзрост. Напрыклад, Умывайкай, Лятайкай і лічылкамі дарослыя, нібы своеасаблівай гульнёй, могуць цешыць ужо немаўля, развіваючы пасіўнае маўленне. Прозу слушна чытаць дзецям ад 3 год. А казка “Вучоны Крот” будзе цікавай і дарослым, калі яны ўбачаць у ёй прыпавесць.
Бясплатна запампаваць кніжку можна тут.
Каментаваць