Частка другая
• Нельга выкiдваць смецце праз акно, бо там можа Стаяць Анёл-Ахоўнік Ваш.
• Забараняецца мясцi падлогу перад вялiкiмi рэлiгійнымі святамi.
• Ранiцой лепей таксама не выкiдваць смецце з хаты, бо, як кажуць бабулькi «засыпеш смеццем увесь дзень». Лепей вынесцi смецце з хаты ў поўдзень або на працягу ўсяго дня.
• Нельга мясцi цi мыць падлогу пасля ад’езду каго-небудзь з родзiчаў або блiзкiх. Лiчылася, што такiм вось чынам «вымятаеш» чалавека са сваёй хаты.
• Нашы продкi верылi, што ў кожным следзе чалавека застаецца яго частка. А па следзе гэтым вядзьмар можа навесцi порчу на чалавека.
Сяргей Брандт, 20.06.2013
Каментаваць