11 кастрычніка 2021г. пачаў працаваць першы беларускамоўны ютуб-канал БЭЙБУС для маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў.
Новы персанаж беларускага ютуба БЭЙБУС — жыццярадасны дапытлівы непаседа, які паступова збірае на адной пляцоўцы ўжо вядомыя праекты і цэлы шэраг новых:
- любімыя і заўсёды вельмі чаканыя “Казкі з Маляванычам” у выкананні галоўнага чарадзея краіны акцёра Аляксандра Ждановіча і ў іллюстраванні музыкі, паэта і мастака Андруся Такінданга;
- забаўляльны і навучальны “Вясёлы Садок” — сапраўдны дзіцячы анлайн-садок для дзяцей рознага ўзросту, які ладзіць зорная каманда акцёраў: Алена Гіранок, Эмілія Пранскуце, Іна Ганчар, Вераніка Пляшкевіч і Сяргей Жбанкоў, вядомых маленькім гледачам па любімай “Калыханцы”;
- пяшчотныя беларускія калыханкі, якія мы вывучым і заспяваем разам з вядомымі артысткамі;
- і шмат яшчэ чаго цікавага ;)
Адна з галоўных мэтаў Бэйбуса і яго сяброў — лёгкае і натуральнае прыцягненне ў жыццё дзетак беларускай мовы, любоў да меладычнасці нацыянальнага гучання. Першай з’явіцца казка з серыі “Казкі з Маляванычам” пад назвай “Лагодны цмок”.
Сачыць за публікацыямі можна ў сацсетках:
- YouTube — https://www.youtube.com/channel/UCW-v5eDn57mguoXvobWBeiQ
- Instagram — https://www.instagram.com/baybus.by/
- Facebook — https://www.facebook.com/baybus.by
- Кантакт: bybaybus@gmail.com
Каментаваць