Цёмна стала, месяц знiк.
Нешта ўначы шчабеча.
Дагарэў агонь у печы,
Смачна пыхнуў i прыцiх.
Холад цягнецца ў сад,
Нечым шэрым, дужа слiзкiм.
Доўгiм шляхам, тонкай рыскай
Зоркi да зямлi ляцяць.
Новы, невядомы сон
Каля ганку штосць шукае.
Сэрца ў поцемках кранае
Лясной рэчкi перазвон.
Сяргей Брандт, 16.03.2013
Каментаваць