Семь семярэй,
І сямёра сьвіней.
Сьвінка й сьвінчын брат,
І сямёра парасят.
***
Ехала жаба на драбіне
І зьляцела прама ў сьвіні.
— Ой, ня ешце мяне, сьвіні,
Бо я ваша гаспадыня.
***
Ходзіць сьвіння па двару
І шукае лебяду,
А за сьвіннёй стары дзед,
Таму дзеду сорак лет.
Сорак, сорак, пяцьдзесят,
Выйшаў дзедушка-басяк.
***
— Хто не ўмеець гараць,
Таму хлеба не даць,
Ні капусты, ні бацьвінні
Хай пасець у полі сьвінні.
Яму сьвінні дакучылі,
Хутка гараць навучылі.
Каментаваць