Усе рубрыкі

Павуціньне — вершык пра інтэрнэт (+mp3)

Гэты верш - з новай дзіцячай кнігі Рыгора Барадуліна -Выпаў грук у грома з рук-

Гэты верш - з новай дзіцячай кнігі Рыгора Барадуліна -Выпаў грук у грома з рук-

Ёсьць павук, нябачны, быццам сон,
Павуцінаю няўлоўны ён.

Абвівае шар зямны з імпэтам.
Той павук завецца інтэрнэтам.

Што было, што ёсьць,
Што будзе ў сьвеце –
Зьвесткі ёсьць пра ўсё ў інтэрнэце.

З дому не выходзячы нікуды
Можаш слухаць птушак, быццам цуды.

Ні пяра ня трэба, ні паперы
Сябру ліст прыслаць. Нячутна ў дзьверы

Грукнецца нябачны пашталён,
Ліст у той жа міг уручыць ён.

Слухай інтэрнэт, чытай, пішы –
Але й сам мазгамі варушы!

Рыгор Барадулін

Дарэчы, аўтару зараз 74 гады!
Паслухаць вершык у аўтарскім выкананні

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


З інтэрв’ю Польскаму радыё для замежжа, 8 студзеня 2009 г.

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>